Шабтай Цьві

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шабтай Цьві, 1669 год

Шабтай Цьві (на іўрыце: שבתאי צבי; па іншай транскрыпцыі — Сабацей Цэві, Сабатай Цьві; 16261676) — кабаліст, адзін з самых вядомых габрэйскіх ілжэмэсій; лідэр масавага руху XVII стагодзьдзя, які ахапіў амаль усе габрэйскія абшчыны; мэсіянскі рух амаль спыніўся, калі ён нечакана прыняў іслам. Лічыцца, што Шабтай Цьві нарадзіўся і памёр у адзін дзень — 9 ава — дзень скрухі з нагоды разбурэньня Храма.