Шабі Алёнса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шабі Алёнса
Шабі Алёнса
Пэрсанальная інфармацыя
Мянушка сэніёр
Нарадзіўся 25 лістапада 1981
Талёса, Гішпанія
Рост 182
Вага 79
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
19992004
20002001
20042009
2009
Рэал Сасьедад
Эйбар
Лівэрпул
Рэал Мадрыд
119 (9)
14 (0)
143 (15)
104 (4)
Нацыянальная зборная
2003— Гішпанія 102 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
13 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
1 ліпеня 2012.

Шабіер Алёнса Аляна (па-басконску: Xabier Alonso Olano; нарадзіўся 25 лістапада 1981 года ў Талёса, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, баскага паходжаньня, паўабаронца клюба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2004 году, чэмпіянату сьвету 2006, чэмпіянату Эўропы 2008 і чэмпіянату сьвету 2010, чэмпіянату Эўропы 2012 гадоў.

Алёнса адрозьніваецца уменьнем забіваць галы з далёкіх дыстанцый. У матчы на Кубак Ангельшчыны супраць каманды «Лутан Таўн» у студзені 2006 году ён забіў два галы з далёкай дыстанцыі, адзін зь якіх ударам прыкладна з 60 мэтраў. У верасьні 2006 году Алёнса забіў яшчэ адзін гол са сваёй паловы поля ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Ньюкасл Юнайтэд».

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шабі Алёнса паходзіць зь вядомай футбольнай сям’і. Ягоны бацька, Пэрыка Алёнса, гуляў за «Рэал Сасьедад», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Гішпаніі, і за «Барсэлёну». Брат Шабі, Мікеле Алёнса, гуляе на пазыцыі паўабаронцы за «Тэнэрыфэ». Іншы брат, Ён — футбольны судзьдзя.

Алёнса ёсьць выхаванцам футбольнай школы «Рэал Сосьедада», ён дэбютаваў у прафэсійнай камандзе сан-сэбастыянскага клюба ў сэзоне 1999—2000 гадоў. Ягоны першы выхад на поле адбыўся 1 сьнежня 1999 году ў паядынку на Кубак Гішпаніі супраць клюба «Лягроньнес».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэал Сасьедад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую палову сэзону 2000—2001 гадоў Алёнса адыграў у «Эйбары» на правах арэнды, пасьля чаго вярнуўся ў родную каманду й стаў змагацца за месца ў асноўным складзе. У нечакана пасьпяховым для каманды сэзоне 2002—2003 гадоў, калі яна заняла другое месца ў чэмпіянаце, прапусьціўшы наперад толькі мадрыдзкі «Рэал», Шабі Алёнса быў ключавым гульцом «Рэал Сосьедада», ён прыняў удзел у 33 матчах і забіў у іх 3 галы й заявіў пра сябе як пра ўзыходзячую зорку гішпанскага футбола.

«Лівэрпул»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алёнса перайшоў у «Лівэрпул» у жніўні 2004 году. Ён дэбютаваў у ангельскай Прэм’ер-лізе 29 жніўня на «Рыбак Стэдыюм» ў матчы супраць «Болтан Ўандэрэрз», які «Лівэрпул» прайграў зь лікам 0:1. Бачаньне поля й добрае валоданьне пасам дазволілі Алёнса стаць адным з асноўных гульцоў у паўабароне «Лівэрпул», а ягоныя запамінальныя дакладныя далёкія пасы й відовішчныя магутныя ўдары зрабілі Алёнса улюбёнцам заўзятараў «чырвоных».

1 верасьня 2007 году яму ўпершыню ў кар’еры атрымалася двойчы за гульню паразіць браму суперніка «Лівэрпула» ў Прэм’ер-лізе. Адбылося гэтая падзея ў матчы на ​​«Энфілдзе» супраць «Дэрбі Каўнці», у якім «чырвоныя» перамаглі зь лікам 6:0. Алёнса адкрыў лік у гэтым матчы, на 25-й хвіліне ударам са штрафнога з адлегласьці ў 50 мэтраў уразіўшы браму гасьцей. У другім тайме баск вызначыўся яшчэ раз, прабіўшы з-за межаў штрафной плошчы. Гэты гол стаў для «Лівэрпула» чацьвёртым у дадзеным паядынку.

«Рэал Мадрыд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летам 2009 году «Рэал» пачаў кампанію па скупцы вядомых гульцоў; адной з трансфэрных мэтаў каманды стаў Алёнса. Нягледзячы на тое, што трэнэр «Лівэрпула» Рафаэль Бэнітэс неаднаразова паведамляў пра тое, што клюб не мае намеру прадаваць баскага гульца[1][2], прадстаўнікі «Рэала» ціснулі на «чырвоных», стала заяўляючы праз прэсу аб тым, што гулец ім вельмі патрэбны. Пры гэтым кіраўніцтва мадрыдзкага клюба адмовіліся згаджацца зь мінімальнай сумай адчэпных (каля 35 мільёнаў фунтаў), якую патрабаваў за футбаліста «Лівэрпул», назваўшы яе «празмерна вялікай» за «гульца, якому няма замены»[3] й прыстрашыўшы наогул адмовіцца ад зьдзелкі[4], і гэта пры тым, што незадоўга да гэтага мадрыдзкі клюб выдаткаваў 93 і 65 мільёны эўра на Крыштыяну Раналду й Кака адпаведна.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню за зборную Гішпаніі Алёнса згуляў 30 красавіка 2003 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора, ва ўзросьце 22 гадоў. На чэмпіянаце сьвету ў Нямеччыне Шабі Алёнса 14 чэрвеня 2006 году забіў свой першы гол за зборную у браму Ўкраіны.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул:

Сьцяг Гішпаніі Рэал:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гішпаніі Гішпанія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шабі Алёнсасховішча мультымэдыйных матэрыялаў