Шавельскі павет
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Шавельскі павет Šiaulių apskritis |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Летува |
| Статус | павет |
| Адміністрацыйны цэнтар | Шаўлі |
| Улучае | 7 раёнаў |
| Найбуйнейшыя гарады | Шаўлі, Радзівілішкі, Куршаны, Новыя Акмяны |
| Дата ўтварэньня | 19 ліпеня 2004 году |
| Кіраўнік | Рымундас Дамаркас |
| Насельніцтва (2004) |
364 076 (4-е месца) |
| Шчыльнасьць | 42,6 чал./км² |
| Плошча | 8540 км² (2-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Шавельскага павету | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | LT-SA |
| Афіцыйны сайт | |
Шаве́льскі павет (па-летувіску: Šiaulių apskritis) — адзін зь дзесяці летувіскіх паветаў, знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны. Займае часткі этнаграфічных раёнаў Жамойць і Аўкштоты. Сталіцай зьяўляецца горад Шаўлі. Павет мяжуе з Латвіяй, а таксама зь Цельшыцкім, Таўроскім, Ковенскім і Панявескім паветамі. Плошча складае 8540 км², насельніцтва налічвае 364 076 чалавек.
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць]
Павет дзеліцца на 7 раёнаў:
- Акмянскі раён (сталіца Новыя Акмяны)
- Кельменскі раён (сталіца Кельмы)
- Пакройскі раён (сталіца Пакрой)
- Радзівілішкаўскі раён (сталіца Радзівілішкі)
- Шавельскі раён (сталіца Шаўлі)
- Шавельскі гарадзкі раён (горад Шаўлі)
- Янішкаўскі раён (сталіца Янішкі)
Гарады[рэдагаваць]
У павеце знаходзіцца 14 гарадоў, самымі вялікімі зь якіх зьяўляюцца:
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Шавельскі павет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|||||||