Шавінізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Шавіні́зм (па-француску: chauvinisme) — ідэалёгія і палітыка агрэсіўнага нацыяналізму, пропаведзь нацыянальнай вынятковасьці і перавагі.

Таксама, тэрмін можа выкарыстоўвацца для пазначэньня ідэалёгіі і практыкі гендэрнай перавагі (мужчынскі/жаночы шавінізм), інакш названага сэксізмам. У такім значэньні быў уведзены ў абарачэньне ў заходніх краінах у 1960-я ў асяродзьдзі прыхільнікаў фэмінізму.

Паходжаньне тэрміна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паняцьце шавінізм увайшло ў эўрапейскі ужытак пасьля напалеонаўскай эпохі. Мітычны салдат імпэратарскага войска Нікола Шавэн (Nicolas Chauvin), атрымалы ўзнагароду за адданую службу ад самога Напалеона, быў настолькі заўзятым змагаром імпэрскага нацыяналізму, што ў пасьлянапалеонаўскай Францыі стаў героем камэдыі 1831 году братоў Карла-Тэадора і Жана-Іпаліта Каньяр «Трохкаляровая кукарда», а яго імя стала з тых часоў намінальным...

Шавінізм і нацыяналізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адрозьненьне ад нацыяналізму, шавінізм выяўляецца толькі ў дамінуючай, панавальнай нацыі.

Раней шавінізм было прынята лічыць формай нацыяналізму, але цяпер дасьледнікі нацыяналізму праводзяць грань паміж нацыяналізмам, уяўлялым з сябе амбівалентную самаідэнтыфікацыю этнаса, і шавінізмам, дзе самаідэнтыфікацыя групы ствараецца «ад адваротнага».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]