Шакаляд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Розныя віды шакаляду
Шакалядныя цукеркі

Шакаляд — прадукт, які вырабляецца з дапамогай пладоў трапічнага какававага дрэва. Какава была ўпершыню акультыравана чалавекам ня менш трох тысячагодзьдзяў назад ў Мэксыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыцы. Ейнае раньняе дакумэнтальна падзьцверджаная выкарыстаньне каля 1100 да н. э. Большасьць народнасьцяў Мэзаамэрыцы выраблялі шакалядныя напоі, у тым ліку й ацтэкі, якія выраблялі напой, вядомы як ксакалатл, што ў перакладзе азначае «горкая вада». Сямёна дрэва какавы маюць інтэнсіўны горкі густ, і павінны быць фэрмэнтаваны дзеля вырабу пэўнага густа.

Пасьля закісаньня бабы сушаць, чысьцяць, а затым смажаць, у той час як абалонка выдаляецца для вытворчасьці какава пёры. Пёры затым здрабнеюцца ў цёртую какаву, чысты шакаляд у грубай форме. З-за таго, што цёртая какава звычайна мае звадкаваны стан, зь яе з дапамогай іншых кампанэнтаў ці бязь іх атрымоўваюць шакалядны ліквор. Ліквор таксама можа быць апрацаваны на два складнікі: какава й какава-алей. Несалодкая выпечка шакаляду, то бок горкі шакаляд, утрымоўвае ў першую чаргу какаву й какава-алей у розных прапорцыях. Большая частка шакаляду спажываецца сёньня ў выглядзе салодкага шакаляду, то бок спалучэньне какавы, какава-алею й іншых тлушчоў і цукру. Малочны шакаляд зьяўляецца салодкім шакалядам, які дадаткова зьмяшчае сухое малако або згушчанае малако. Белы шакаляд зьмяшчае какава-алей, цукар і малако, але не какаву.

Какава ўтрымлівае алькалёіды, як то тэабрамін і фэнілетылямін, якія маюць фізыялягічнае ўзьдзеяньне на арганізм. Гэта зьвязваецца з узроўнем сэратаніну ў мозгу. Некаторыя дасьледаваньні выявілі, што шакаляд, калі яго ядуць ва ўмераных колькасьцях, можа прывесьці да зьніжэньня артэрыяльнага ціску[1]. Наяўнасьць тэабраміну аказвае таксычны эфэкт для некаторых жывёлаў[2], асабліва сабакаў і катоў.

Шакаляд стаў адным з самых папулярных відаў прадуктаў харчаваньня ў сьвеце. Падарункі з шакаляду фармуюцца ў розных формах, што стала традыцыйным на пэўныя сьвяты, як то шакалядныя зайчыкі й яйкі карыстаюцца папулярнасьцю на Вялікдзень, шакалядны Дзед Мароз і іншыя сымбалі сьвята Калядаў, шакалядныя сэрцы на Дзень Сьвятога Валянціна. Шакаляд таксама выкарыстоўваецца ў халодных і гарачых напоях, для вытворчасьці малочнага шакаляду й гарачага шакаляду.

Цёртая какава выкарыстоўвалася першапачаткова ў Цэнтральнай Амэрыцы ў якасьці напою й як інгрэдыент да прадуктаў харчаваньня. Шакаляд гуляў адмысловую ролю ў культурах мая й ацтэкаў, асабліва на каралеўскія й рэлігійныя мерапрыемствы. Сьвятары прадстаўлялі насеньне какавы як дары багам і выкарыстоўвалі напоі з шакаляду падчас сьвятых цырымоніяў. Усе вобласьці, якія былі заваяваны ацтэкамі, спаганяліся імі адмысловым падаткам какава-бабамі[3].

Эўрапейцы для вырабу шакаляду дадавалі цукар і малако, два кампанэнты, якія былі невядомы мэксыканцам. У адрозненьне ад індзейцаў эўрапейцы ніколі не зьмяшчалі шакаляд у свой агульны рацыён, але выкарыстаўваюць яго як дэсэрт і ласунак. У XIX стагодзьдзі, ангельскі вырабнік шакаляду Джон Кэдбэры распрацаваў працэс эмульгаваньня, які даў магчымасьць бырабляць цьвёрды шакаляд. Нягледзячы на тое, што какава паходзіць з Паўднёвай Амэрыцы, Заходняя Афрыка на сёньня вырабляе амаль дзьве траціны какавы ў сьвеце, а на Кот-д’Івуар прыпадае амаль палову з гэтай лічбы.

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць]

Выкарыстаньне ў Мэзаамэрыцы[рэдагаваць]

Маянскі кіраўнік забараняе чалавеку кранацца кубак з шакалядам

Шакаляд выкарыстоўваўся ў якасьці напою на працягу амаль усёй сваёй гісторыі. Самы раньні запіс выкарыстаньня шакаляду ўзыходзіць да альмэкаў. У лістападзе 2007 году археолягі паведамілі пра выяўленьне доказаў пра самае старое вядомае вырошчваньне й выкарыстаньне какавы ў рэгіёне гораду Пуэрта-Эскандыда ў Гандурасе, пачынаючы прыкладна з 1400 па 1100 гады да н. э.[4]. Рэшткі знойдзеных пасудзінаў указваюць на тое, што першым выкарыстаньнем какавы было не проста выраб напоя, але й у якасьці крыніцы закісаньня цукру для алькагольнага напою, пра што сьведчыць белая мякаць вакол какава-бабоў[4]. У часы цывілізацыі мая дрэвы какавы вырошчвалі ў дварах жытла[5] й выкарыстоўвалі насеньне какавы для вырабу пеністага горкага напою[6]. Дакумэнты Мая сьведчаць пра тое, што шакаляд выкарыстоўваўся ў цырыманіяльных мэтах, у дадатак да ўжываньня ў паўсядзённым жыцьці[7]. Рэшткі шакаляду былі знойдзены ў банцы часоў старажытных мая ў Рыё Асуль у Гватэмале, што кажа аб тым, што Мая пілі шакаляд каля 400 году. Банка месьцілася ў адной з грабніцаў клясычнага пэрыяду Мая ад 460 да 480 году. Мая лічацца вынаходнікамі стварэньня першага сучаснага шакаляднага напою больш за 2000 гадоў таму, нягледзячы на тое, што зьявіўшыся ў Эўропе напой прайшоў шмат зьменаў у спосабе гатаваньня й выкарвстаньні інгрэдыентаў[8].

Віды шакаляда[рэдагаваць]

У Беларусі шакаляд вырабляюць кандытарскія фабрыкі ў МенскуКамунарка»), ГомеліСпартак»), Берасьці («Ідэал»).

Глядзіце таксама[рэдагаваць]

Крыніцы[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Шакалядсховішча мультымэдыйных матэрыялаў