Шалом Халяўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шалом Халяўскі
Дата нараджэньня 1914[1]
Месца нараджэньня Ліда, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 22 траўня 2011(2011-05-22)[2]
Месца сьмерці
Месца вучобы Габрэйскі ўнівэрсытэт у Ерусаліме
Занятак гісторык
Навуковая сфэра гісторыя
Вядомы як аўта першай дысэртацыі па гісторыі галакосту на Беларусі
Навуковая ступень доктар філязофіі

Шалом Халяўскі (1914, Ліда, Расейская імпэрыя — 22 траўня 2011[3]) — ізраільскі гісторык, кіраўнік паўстаньня ў Нясьвіскім гета ў час Другой сусьветнай вайны.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шалом Халяўскі нарадзіўся ў горадзе Ліда ў 1914 годзе. Да пачатку Другой сусьветнай вайны працаваў настаўнікам у габрэйскай школе «Культура» у Нясьвіжы, якая была часткай сеткі школ сіянісцкіх арганізацый у Польшчы.

17 верасьня 1939 году ў Нясьвіж увайшла Чырвоная армія. Заходняя Беларусь была далучаная да СССР. Выкладаньне на іўрыце было забароненае. Выкладчыкі і навучэнцы школы ўключаючы Халяўскага стварылі падпольную бібліятэку і працягвалі таемнае навучаньне. Усе яны былі чальцамі сіянісцкай арганізацыі Хашамэр-Хацаір.

27 чэрвеня 1941 году ў Нясьвіж увайшлі нямецкія войскі. У Нясьвіжы было створана габрэйскае гета. 30 кастрычніка 1941 году нацысты забілі 4000 габрэяў — вязьняў гета.

У час нямецкай акупацыі Халяўскі узначаліў падпольле і паўстаньне ў Нясьвіскім гета, а пасьля здушэньня паўстаньня і гібелі гета далучыўся да партызанаў.

У 1948 годзе эміграваў у Ізраіль і стаў гісторыкам. У 1977 годзе абараніў у Габрэйскім унівэрсытэце ў Ерусаліме першую ў гісторыі дысэртацыю па галакосьце на тэрыторыі Беларусі — «Габрэйскае падпольле і гета Заходняй Беларусі ў час Другой сусьветнай вайны»[4].

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Soldiers from the ghetto. (eng., New York, 1980)
  • На реках Неман и Днепр: евреи Белоруссии в годы Второй мировой войны (иврит, 1982)
  • Немецкие евреи в Минском гетто (иврит) Yad Vaschem Studies 17 (1986) стр. 219—245.
  • В буре истребления. Еврейство Восточной Белоруссии во Второй мировой войне (иврит, 1988)
  • The Jews of Belorussia During World War II. (eng., Amsterdam, 1998)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Shalom Cholawski // MAK (пол.)
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ שלום חולבסקי הובא למנוחות בקיבוצו עין השופט  (іўр.)
  4. ^ Иоффе Э. Г. Белорусские евреи: трагедия и героизм: 1941—1945. Монография. — Мн.: 2003. — С. 9. — 100 ас.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Shalom Cholavsky (анг.) Jewish resistance in the Holocaust. ОРТ Израиль. Праверана 2010-08-15 г.