Шальке 04 Гэльзэнкірхэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шальке 04
FC Schalke 04 Logo.png
Поўная назва FC Gelsenkirchen-Schalke 04 e.V
Мянушкі каралеўска-сінія, гарнякі, кобальтавыя
Заснаваны 4 траўня 1904
Горад Гэльзэнкірхэн, Нямеччына
Стадыён Вэлтынс-Арэна
Умяшчальнасьць: 61 673
Прэзыдэнт Горст Гэльт
Галоўны трэнэр Енс Келер
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2013—2014 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Шальке 04» (па-нямецку: FC Schalke 04) — нямецкі футбольны клюб з раёну Шальке ў Гэльзэнкірхэне, які месьціца ў фэдэральнай зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Сяміразовы чэмпіён Нямеччыны, чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1997). Назва раёну меркавана азначае маленькае паселішча й перакладаецца прыкладна як «паселішча вакол чэрапа» (ням. «Gegend um den Schädel»), «паселішча на чэрапападобнай мясцовасьці» (ням. «Siedlung an schädelförmiger Gegend»). Адзін з самых папулярных футбольных клюбаў у Нямеччыне. 9 жніўня 2011 году колькасьць чальцоў клюбу перасягнула адзнаку ў 100 тысячаў чалавек, і па гэтым паказчыку «Шальке-04» займае другое месца ў Нямеччыне[1][2]. Найлепшага выніку ў эўракубках клюб дамогся ў 1997 годзе, выйграўшы Кубак УЭФА. Самы закляты вораг «Шальке 04» — дортмундзкая «Барусія». Дэрбі гэтых дзьвюх камандаў называецца Рурскім дэрбі. Гэльзэнкірхэнскі клюб падтрымлівае сяброўскія адносіны з клюбам «Нюрнбэрг». Талісмана клюбу клічуць Эрвін (ням. Ährwin)[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб «Шальке-04» быў заснаваны 4 траўня 1904 году. Першае імя клюбу — «Вэстфалія Шальке». Першымі клюбнымі колерамі былі чырвоны й жоўты. Заходненямецкі гульнявы зьвяз (WSV) прызнаць новы клюб адмовіўся, але да канца году ў клюбе ўжо налічвалася 16 чальцоў. 13 лютага 1912 году адбыўлася зьліцьцё «Вэстфаліі Шальке» й гімнастычнага таварыства «1877 Шальке». Грамадзтва ўжо зьяўлялася на той час чальцом WSV і «Вэстфалія» ўвайшла ў «1877 Шальке» на правах футбольнай сэкцыі. Загадчыкам сэкцыяй стаў Гергард Клёп. Галоўныя заўзятары «Шальке-04» таго часу галоўным чынам — шахтары. Шахта «Кансоль» дапамагла абсталяваць пляцоўку на Грэнцштрасэ. Менавіта адсюль і першая мянушка клюбу — «гарнякі» (ням. «Die Knappen»). 20 траўня 1923 году «Шальке-04» перамог ў групавым турніры раённай лігі. 5 студзеня 1924 году футбалісты выйшлі з гімнастычнага грамадзтва й абралі клюбу новае імя «FC Schalke 04». Новымі клюбнымі колерамі сталі белы й сіні, таму ў клюбу зьяўвілася яшчэ адна мянушка — «кобальтавыя» (ням. «Die Königsblauen»). На працягу наступных гадоў «Шальке-04» стаў дамінуючым клюбам у Паўночным Райне — Вэстфаліі. Клюб гуляў у хуткі футбол з мноствам кароткіх пасоў. Гэтая сыстэма атрымала велізарную папулярнасьць і назву «ваўчок Шальке» (ням. «Schalker Kreisel»). У 1928 годзе «Шальке-04» атрымаў новы стадыён «Глюкаўф-Кампфбан». У тым жа годзе «Шальке-04» быў перайменаваны ў «FC Gelsenkirchen-Schalke 04». У 1929 годзе клюб упершыню перамог у чэмпіянаце Заходняй Нямеччыны.

У 1933 годзе «Шальке-04» выступаў у Гаўлізе Вэстфалія. Пэрыяд з 1934 па 1942 гады быў самым пасьпяховым у гісторыі клюбу. Клюб 10 разоў выходзіў у фінал Гаўлігі й 8 раз у фінал Кубка Нямеччыны. Першы нацыянальны тытул «Шальке-04» выйграў у 1934 годзе, абыграўшы «Нюрнбэрг». На наступны год яны абаранілі тытул. Клюб прапусьціў фінал 1936 году, аднак у 1937, 1939, 1940 і 1942 гадох клюб перамагаў у фіналах. «Кобальтавыя» таксама ўдзельнічалі ў фіналах Кубка Нямеччыны, але не карысталіся такім посьпехам. Усяго аднойчы, у 1937 годзе, клюб перамог у кубку. Таксама «Шальке» ўдзельнічаў у фіналах кубку ў 1935, 1936, 1941 і 1942 гадох.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 17 верасьня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Брамнікі
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Ральф Фэрман 1988
28 Сьцяг Нямеччыны Бр Крыстыян Вэтклё 1980
34 Сьцяг Нямеччыны Бр Фабіян Гіфэр 1990
Абаронцы
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Марвін Фрыдрых 1995
3 Сьцяг Нямеччыны Аб Ян Кірхгоф (ар. Баварыя Мюнхэн) 1990
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Бэнэдыкт Гёвэдэс 1988
5 Сьцяг Бразыліі Аб Фэліпэ Сантана 1986
6 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Сэяд Каляшынац 1993
15 Сьцяг Нямеччыны Аб Дэніс Аога 1987
22 Сьцяг Японіі Аб Ацута Учыда 1988
23 Сьцяг Аўстрыі Аб Крыстыян Фухс 1986
24 Сьцяг Турэччыны Аб Каан Айхан 1994
32 Сьцяг Камэруну Аб Жаэль Матып 1991
37 Сьцяг Нямеччыны Аб Паскаль Ітэр
Паўабаронцы
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Макс Маер 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Паўабаронцы
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Леан Гарэцка 1995
9 Сьцяг Нямеччыны ПА Кевін-Прынс Баатэнг (капітан) 1993
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Юліян Драксьлер 1993
11 Сьцяг Нямеччыны ПА Крыстыян Клемэнс 1991
12 Сьцяг Нямеччыны ПА Марка Гёгер 1989
17 Сьцяг Пэру ПА Джэфэрсан Фарфан 1984
18 Сьцяг Нямеччыны ПА Сыдні Сам 1988
19 Сьцяг Нямеччыны ПА Лерой Занэ 1996
20 Сьцяг Нігерыі ПА Чынэду Абасі 1986
27 Сьцяг Швайцарыі ПА Транквільлё Барнэта 1985
33 Сьцяг Нямеччыны ПА Роман Нойштэтэр 1988
35 Сьцяг Нямеччыны ПА Марсэль Собатка
Нападнікі
13 Сьцяг Камэруну Нап Эрык Шупо-Матынг 1989
25 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Кляас-Ян Гюнтэляар 1983
29 Сьцяг Нямеччыны Нап Доніс Аўдыяй

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шальке 04 Гэльзэнкірхэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў