Сольча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шальча»)
Рака
Сольча
Агульныя зьвесткі
Выток каля Салечнікаў
Вусьце Мерачанка
Краіны басэйну Летува, Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 76 км
Плошча басэйну 749 км²
Асноўныя прытокі
Левыя Балоцінка

Сольча[1][2][3], Солча[4] (лет. Šalčia, Шальча) — рака ў Беларусі і Летуве, левы прыток ракі Мерачанкі (басэйн Нёману). Цячэ ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 749 км². Выдатак вады ў вусьці 5,72 м³/с.

Асноўны прыток — Балоцінка. На рацэ стаіць места Салечнікі.

Пачынаецца ў Салечніцкім раёне Летувы, на ўсход ад Салечнікаў, утварае на некалькіх кілямэтрах натуральную граніцу паміж Беларусьсю і Летувой. На тэрыторыі Беларусі на левым беразе Сольчы разьмяшчаюцца вёска Варнакелі і гістарычнае мястэчка Беняконі. Потым рака зноў цячэ тэрыторыяй Летувы, дзе ўпадае ў Мерачанку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ян Чачот. Выбраныя творы. — Менск: МФ «Беларускі кнігазбор», 1996. С. 56.
  2. ^ Швед В. Падзеі і постаці гродзенскай даўніны. — Горадня, 1995.
  3. ^ Абрамовіч У. Заходнебеларускія замалёўкі, 1938 г. // Нясвіжскія каеты. № 1, 2019. C. 26-32.; Наша Слова. № 18 (1429), 2 траўня 2019; № 19 (1430), 8 траўня 2019; № 20 (1431), 15 траўня 2019.
  4. ^ Пазьняк З. Тэрра Дэй. — Варшава — Нью Ёрк — Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2014. С. 394.