Шаля
Шаля | |||||
Рэнэсансавы палац у Шалі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1002 | ||||
Горад з: | 1252 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Нітранскі | ||||
Раён: | Шаля | ||||
Мэр: | Марцін Альфёльдзі | ||||
Плошча: | 44,967 км² | ||||
Вышыня: | 118 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2006) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
24 256 чалавек 539 чал/км² | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-31 | ||||
Паштовы індэкс: | 927 01 | ||||
Аўтамабільны код: | SA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°09′01″ пн. ш. 17°52′39″ у. д. / 48.15028° пн. ш. 17.8775° у. д.Каардынаты: 48°09′01″ пн. ш. 17°52′39″ у. д. / 48.15028° пн. ш. 17.8775° у. д. | ||||
Шаля на мапе Славаччыны Шаля | |||||
http://www.sala.sk |
Шаля (па-славацку: Šaľa, па-нямецку: Schelle, па-вугорску: Vágsellye) — горад у паўднёва-заходняй Славаччыне на рацэ Ваг.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Горад разьмешчаны на Дунайскай нізіне з абодвух бакоў ракі Ваг прыкладна за 65 км ад Браціславы і за 30 км ад Новых Замкаў. Шаля знаходзіцца ў цёплай кліматычнай зоне[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бэла IV надаў Шалі гарадзкія правы.
XVI—XVII стагодзьдзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагодзьдзі тут будуецца фартэцыя. У XVIII стагодзьдзі Шаля пачынае разьвівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапэштам паскорыла разьвіцьцё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславаччыны, за выняткам пэрыяду 1938—1945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Вугоршчыны.
Цяпер Шаля — раённы цэнтар Нітранскага краю.
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72% — славакі, 17,88% — вугорцы, 0,48% — чэхі і 0,40% — цыганы[2].
Рэлігійны склад: 66,63% — рыма-каталікі, 23,62% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,00% — лютэране[2].
Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Конске, Польшча
- Кухма, Фінляндыя
- Ораслань, Вугоршчына
- Тэлч, Чэхія
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Mesto Šaľa
- ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-11-16 г. Архіўная копія ад 2007-12-17 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|