Шамбэры
| Шамбэры | |||||
| Chambéry | |||||
|
|||||
| Дэпартамэнт: | Савоя | ||||
| Рэгіён: | Рона-Альпы | ||||
| Плошча: | 20,99 км² | ||||
| Насельніцтва: | 60 900 (2005) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 45°34′12″ пн. ш. 5°54′42″ у. д. / 45.57° пн. ш. 5.91167° у. д.Каардынаты: 45°34′12″ пн. ш. 5°54′42″ у. д. / 45.57° пн. ш. 5.91167° у. д. | ||||
|
Шамбэры на мапе Францыі
Шамбэры
|
|||||
| http://www.chambery.fr/ | |||||
Шамбэры (па-француску: Chambéry, па-італьянску: Ciamberì) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Савоя ў рэгіёне Рона-Альпы. Насельніцтва гораду складае 60 900 чалавек, паводле зьвестак на 2005 год. Лічыцца ўнівэрсытэцкім горадам, таксама маецца гарадзкі аэрапорт.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першае селішча на гэтым месцы вядома яшчэ з рымскіх часоў і называлася Lemencum. У XI стагодзьдзі Шамбэры згадваецца пад імем Camberiacum; у XII—XIII стагодзьдзях складае асаблівае графства. У 1232 годзе далучаны да Савоі, зьяўлялася рэзыдэнцыяй герцагаў савойскіх. У XV—XVIII стагодзьдзях Шамбэры неаднаразова быў заняты францускімі войскамі; у 1792 годзе далучаны да Францускай рэспубліцы й да 1815 году быў галоўным горадам дэпартамэнту Манблян. На Венскім кангрэсе Шамбэры быў вернуты Савойскаму дому; у 1860 годзе горад быў зноў далучаны да Францыі.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
- Сабор (готыка XV стагодзьдзя)
- царква Нотр-Дам 1636 году
- хатка Жан-Жака Русо
- фантан «Сланы»
- Аркада дэ Буань
- Карэ Курыяль
- Крыж Нівале
- Бібліятэка імя Франсуа Мітэрана
- Замак прынцаў Савойскіх (XIV стагодзьдзе)
- Музэй вытанчаных мастацтваў (Musee des Beaux Arts)
- рэгіянальны Музей Савоі (Musee Savoisien)
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Шамбэры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |