Шаміль Бекцінееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шаміль Іршатавіч Бекцінееў (нарадзіўся 31 жніўня 1947 году, Патсдам) — беларускі археоляг і нумізмат. Кандыдат гістарычных навук (1990).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. З 1970 году працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Выказаў гіпотэзу пра існаваньне на тэрыторыі полацка-віцебскага Падзьвіньня ў 2-й палове XIII — канцы XIV стагодзьдзя рэгіянальнай грашова-вагавай сыстэмы як прататыпу агульнадзяржаўнай грашовай сыстэмы ў Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XIV — сярэдзіне XV стагодзьдзя. Склаў каталёг гірак-разнавагаў, знойдзеных на Беларусі, вызначыў іх ролю ў вывучэньні грашовага абарачэньня. Дасьледуе пэрыяд абарачэньня праскага гроша ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.