Шані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шані
Першыя згадкі: 3 жніўня 1562
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шанёўскі
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва (2005)
колькасьць: 469 чал.[1]
колькасьць двароў: 165
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225170[2]
СААТА: 1256880086
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°31′39″ пн. ш. 24°23′35″ у. д. / 52.5275° пн. ш. 24.39306° у. д. / 52.5275; 24.39306Каардынаты: 52°31′39″ пн. ш. 24°23′35″ у. д. / 52.5275° пн. ш. 24.39306° у. д. / 52.5275; 24.39306
Шані на мапе Беларусі
Шані
Шані
Шані

Шані́[3]аграгарадок у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 4 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 16 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце, на шашы Р85. Шані зьяўляюцца цэнтрам Шанёўскага сельсавету. Насельніцтва — 469 жыхароў, 165 двароў (2005).

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць]

У 1286 року ўладзімера-валынскі князь Уладзімер Васількавіч запісаў Кобрынь разам з Гародлай (за 20 км ад Шанёў) сваёй жонцы Вользе[4]. Пасьля гэтыя землі перайшлі ў валоданьне князёў кобрынскіх. Па сьмерці апошняга князя Івана Сямёнавіча княствам пэўны час валодала ягоная жонка Фядора, а неўзабаве вялікі князь Жыгімонт Стары падараваў яго Вацлаву Касьцевічу. Па сьмерці Касьцевіча ў 1532 староства ў якасьці павету ўвайшло ў склад Падляскага ваяводзтва, уладаньне каралевы Боны. Пасьля ад’езду Боны (1556) была створаная Кобрынская эканомія.

Уласна Шані ўпершыню згадваюцца 3 жніўня 1562 року ў сувязі з «валочнай памерай». У гэты дзень каралеўскі рэвізор на Палесьсі Дзьмітры Сапега разам з дабучынскім ураднікам Станіславам з Вальвору праводзілі замеры грунту. Зь іхніх запісаў вынікае, што вёска Шані належала да дабучынскага двару Кобрынскага замку, уласнасьць караля[4]. Аднак ужо ў наступным, 1563 року, той самы Дзьмітры Сапега не пералічвае Шані ў сьпісе мясцовасьцях, падлеглых рэвізіі. У гэты час вёска ўжо належыць да Чахецкага вайтоўства і завецца не Шані, а Асавая (па-польску: Osowaja). Тоеснасьць гэтых назваў пацьвярджаецца пададзеным у рэвізіі апісаньнем межаў гэтае вёскі[4]. З гэтае пары вёска стала ўваходзіць у склад маёнтку Чахец[4].

За расейскім часам — вёска ў Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. У 1864 року заснаваная двухклясная народная вучэльня, якая заняла будынак былой збожжавай крамы[6]. У 1866 року дзейнічалі валасное праўленьне, школа, 6 ветраных млыноў, піцейны дом.

У 1910 року 50 хат са 150 былі зьнішчаныя пажарам. Пагарэльцам былі выплачаныя страхоўкі, а тутэйшы памешчык Альбін Дзяконскі выдзеліў на пабудовы хатаў бясплатна па тры таўшчэзныя сасны[7].

За польскім часам — у гміне Шані[8], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[9]. У 1926 року школа атрымала новы будынак гміны, а пазьней была перанесеная ў цэнтар вёскі. Гэты будынак згарэў, і ў 1937 усёй вёскай быў збудаваны новы, у якім школа разьмяшчаецца й дагэтуль[6].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар сельсавету.

У 2006 року вёска Шані пераўтвораная ў аграгарадок[10].

Інфраструктура[рэдагаваць]

Сярэдняя школа, дзіцячы садок, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, крама.

Рамонтна-мэханічныя майстэрні, вэтпункт, фэльчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва[рэдагаваць]

  • 1563 — 19 дымоў, 25 валок зямлі;
  • 1735 — 25 дымоў, 25 валок, 27 валоў;
  • 1866 — 755 жыхароў, 66 дымоў;
  • пачатак XX стагодзьдзя — 670 жыхароў;
  • 1921 — 539 жыхароў, 112 двароў;
  • 1959 — 560 жыхароў;
  • 1970 — 502 жыхары;
  • 2003 — 436 жыхароў.

Транспарт[рэдагаваць]

Аўтамабільныя дарогі Р85 СлонімВысокае, Н535 ПружаныШубічыКлетнае і Н539 Шані — КацёлкіШакуны[11].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць]

  • Стэла на ўшанаваньне памяці загінулых у ВАВ землякоў (1969)
  • Мэмарыяльная дошка на ўшанаваньне першага старшыні сельсавету І.М. Дыбы, забітага гітлераўцамі ў 1942
  • Музэй памяці Міколы Засіма ў сярэдняй школе
  • Абэліск камандуючаму 9-га танкавага корпусу, генэрал-маёру танкавых войскаў Барысу Бахараву, які загінуў у баі 16 ліпеня 1944 року (за 4 км ад вёскі)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[рэдагаваць]

У Шанях у 1908 нарадзіўся беларускі паэт Мікола Засім.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць]

  1. ^ Шані // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 543
  2. ^ Алфавитный список улиц по Шени(рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 27 студзеня 2012 г.
  3. ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі БеларусьПраверана 16 чэрвеня 2012 г.
  4. ^ а б в г Filip Zasim. Szenie, wieś pow. prużańskiego. Studium gospodarcze i społeczne // Echa Polesia. — 2007. — № 1.
  5. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 897
  6. ^ а б Ганна Хадаровіч. Праз 140 год — на машыне часу // Раённыя будні. — 10 ліпеня 2004. — С. 8.
  7. ^ Пятро Бабрук. Пакручастымі сьцежкамі лёсу // Раённыя будні. — 14 лістапада 2012. — № 87 (9533). — С. 5.
  8. ^ Mylniski, вёска. Radzima.net. Праверана 27 студзеня 2012 г.
  9. ^ Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46
  10. ^ Решение Пружанского районного Совета депутатов от 28.02.2008 N 62 «О преобразовании сельских населенных пунктов Пружанского района в агрогородки»(рас.). Валер ЛеванеўскіПраверана 16 чэрвеня 2012 г.
  11. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 16 чэрвеня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]