Шарлот Амалія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Шарлот Амалія | |
| Раён: | выспа Сьвяты Томас |
| Насельніцтва: | 18 914 (2000) |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-4 UTC-4 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 18°21′ пн. ш. 64°57′ з. д. / 18.35° пн. ш. 64.95° з. д.Каардынаты: 18°21′ пн. ш. 64°57′ з. д. / 18.35° пн. ш. 64.95° з. д. |
|
Шарлот Амалія на мапе Амэрыканскіх Віргінскіх выспаў
Шарлот Амалія
|
|
Шарло́т Ама́лія — сталіца і самы вялікі горад Амэрыканскіх Віргінскіх выспаў. Ён разьмешчаны на высьпе Сэнт-Томас, насельніцтва складае 18 914 чалавек.
Горад мае сваю назву ў гонар Шарлоты Амаліі Хэсэль-Касэльскай (1650—1714), каралевы пры дацкім каралі Хрысьціяне V. Горад вядомы сваім глыбокім, зручным портам, які аднойчы быў захоплены піратамі. Цяпер гэта знакамітая кропка для круізных лайнэраў. У 2004 годзе тут пабывала 1,5 млн пасажыраў круізных лайнэраў. У сучаснай Шарлот Амаліі захоўваецца шмат гістарычных будынкаў, у тым ліку і другая па старажытнасьці сынагога ў Заходнім паўшар’і.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Шарлот Амалія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў