Шарль дэ Баншам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шарль дэ Баншам

Шарль Мэльшэ Арту дэ Баншам (па-француску: Charles-Melchior Arthus de Bonchamps; 10 траўня 1760, Жувардэй, Францыя18 кастрычніка 1793, Сэн-Фляран, Францыя) – францускі палітык і адзін зь лідэраў вандэйскіх раялістаў у барацьбе супраць рэспубліканцаў падчас францускай рэвалюцыі.

Нарадзіўся ў правінцыі Анжу. Свой першы вайсковы вопыт атрымаў у ЗША, удзельнічаючы ў якасьці валантэра ў вайне за незалежнасьць Злучаных Штатаў. Вярнуўшыся ў Францыю, ён быў прызначаны капітанам грэнадэраў францускай каралеўскай арміі. Шарль быў перакананым абаронцам францускай манархіі. Увесну 1793 быў абраны лідэрам паўстанцаў Вандэі, узначальваў сялянскую армію, працаваў разам з Анры дэ ля Рашэжакленам і Жакам Катэліно.

У бітвы пры Шале быў сьмяротна паранены й памёр на наступны дзень.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Chisholm, Hugh, ed (1911). Encyclopædia Britannica (11th ed.). Cambridge University Press.