Шарлёта Бэльгійская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарлёта Бэльгійская
Marie Charlotte Amélie Augustine Victoire Clémentine Léopoldine
  Імпэратрыца-кансорт Мэксыкі
10 красавіка 1864 — 19 чэрвеня 1867
Папярэднікманархія адноўлена
Наступнікманархія скасавана
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 7 чэрвеня 1840
Лякен, Брусэль, Бэльгія
Памерла 19 студзеня 1927
Мэйсэ, Бэльгія
Пахаваная
Род Саксэн-Кобург-Гоцкая
Бацькі Леапольд I
Люіза Марыя Арлеанская
Муж Максіміліян I
Рэлігія Каталіцтва
Подпіс Выява аўтографу

Марыя Шарлёта Амэлія Аўгыстына Вікторыя Клемэнтына Леапальдына (поўнае імя па-француску: Marie Charlotte Amélie Augustine Victoire Clémentine Léopoldine; 7 чэрвеня 184019 студзеня 1927) — прынцэса Бэльгіі з Саксэн-Кобург-Гоцкай дынастыі, пасьля замужжа імпэратрыца-кансорт Мэксыкі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзіная дачка караля Леапольда I і ягонай другой жонкі Люізы Арлеанскай, сястра Леапольда II і Філіпа Фляндраўскага. Яна была названа ў гонар першай жонкі Леапольда, прынцэсы Шарлёты Ўэйлзкай, якая памерла падчас родаў. Прынцэса даводзілася стрыечнай сястрой каралеве Вялікабрытаніі Вікторыі і ейнаму мужу герцагу Альбэрту, а таксама партугальскаму манарху Фэрнанду II.

27 ліпеня 1857 году Шарлёта абралася шлюбам з аўстрыйскім эрцгерцагам Максіміліянам (18321867), малодшым братам імпэратара Франца Ёсіфа. Той прызначыў Максіміліяна віцэ-каралём Лямбардзка-Вэнэцыянскага каралеўства і пара некалькі гадоў правяла ў Італіі.

У 1863 годзе пры падтрымцы францускага імпэратара Напалеона III Максіміліян атрымаў тытул і карону Імпэратара Мэксыкі. Пасьля прыбыцьця ў Мэксыку ў 1864 годзе пара каранавалася й засталася жыць у Мэхіка, абраўшы як рэзыдэнцыю Чапультэпецкі палац. Як імпэратрыца, Шарлёта зьмяніла імя й стала звацца на гішпанскі манер Карлётай. Пасьля ўсяго некалькіх месяцаў пасьля каранацыі Напалеон III вырашыў спыніць свой мэксыканскі праект і Максіміліян пазбавіўся ягонай падтрымкі. Новы імпэратар сутыкнуўся з процідзеяньнем з боку рэспубліканцаў і Злучаных Штатаў. Бачачы няўстойлівасьць становішча, Шарлёта вярнулася ў Эўропу, дзе паспрабавала знайсьці падтрымку для мужа. Аднак ейныя высілкі былі марныя, у яе зьявіліся сымптомы шызафрэніі й моцны стрэс. У Мэксыку яна гэтак і не вярнулася. Сумныя весткі з-а акіяну й няўдача місіі падарвалі здароўе Шарлёты, яна пакутавала на шызафрэнію й наступныя гады жыла пад наглядам дактароў у сваім замку пад Брусэлем. Яна памерла гэтак і не даведаўшыся, што ў 1867 годзе ейны муж быў расстраляны.

Шарлёта й Максіміліян ня мелі дзяцей. У 1865 годзе імпэрская пара ўсынавіла Агустына й Сальвадора Ітурбідэ, унукаў былога імпэратара Мэксыкі Агустына Ітурбідэ. Пасьля падзеньня манархіі ўсынаўленьне страціла сілу. Паводле чутак, у 1866 годзе Шарлёта сустракалася з бэльгійскім афіцэрам Альфрэдам ван дэр Сьмісэнсам і вынікам іхнай сувязі стала нараджэньне Максіма Вэйгана. Сам Вэйган, будучы францускі генэрал, адмовіўся пацьвердзіць ці аспрэчыць гэту інфармацыю.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Prince Michael of Greece; The Empress of Farewells — The Story of Charlotte, Empress of Mexico, New York 1998.
  • del Paso,Fernando: Noticias del Imperio. México 1987
  • Bibesco, Princesse Marthe: Charlotte et Maximilien. París 1962.
  • Castelot, André: Maximiliano y Carlota. La Tragedia de la Ambición. México 1985.
  • Corti, Conte Egon Caesar: Maximilian und Charlotte von Mexiko. Nach dem bisher unveröffentlichten Geheimarchive des Kaisers Maximilian und sonstigen unbekannten Quellen. 2 Vols. Zurich, Leipzig, Viena 1924.
  • Corti, Conte Egon Caesar: Maximilian von Mexiko. Die Tragödie eines Kaisers. Francfort del Meno 1953.
  • Desternes, Suzanne; Chandet, Henriette: Maximilien et Charlotte. París 1964.
  • Gómez Tepexicuapan, Amparo: “Carlota en México.” En: Igler, Susanne; Spiller, Roland (eds.): Más nuevas del imperio. Estudios interdisciplinarios acerca de Carlota de México. Francfort del Meno 2001. (=Erlanger Lateinamerika-Studien. 45). p. 27-40.
  • Miguel de Grecia: La Emperatriz del Adiós. El trágico destino del emperador Maximiliano y su mujer Carlota. Barcelona 2000.
  • Harding, Bertita: Phantom Crown. The story of Maximilian and Carlota of Mexico. 3a edición. México 1967 [1935].
  • Haslip, Joan: The Crown of Mexico: Maximilian and his Empress Carlota. 2a edición. Nueva York 1972.
  • Hyde, Montgomery H.: Mexican Empire. The history of Maximilian and Carlota of Mexico. Londres 1946.
  • Igler, Susanne: Carlota de México. México 2002. (=Grandes Protagonistas de la Historia Mexicana) [segunda edición: 2006].
  • Igler, Susanne: De la intrusa infame a la loca del castillo: Carlota de México en la literatura de su 'patria adoptiva'. Frankfurt: Peter Lang 2007 (Studien und Dokumente zur Geschichte der Romanischen Literaturen, 58).
  • Kerckvoorde, Mia: Charlotte. La passion et la fatalité. París 1981.
  • Maria y Campos, Armando: Carlota de Bélgica. La infortunada Emperatriz de México. México 1944.
  • Praviel, Armand: La vida trágica de la emperatriz Carlota. Buenos Aires 1937.