Шарні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарні
польск. Szernie, бел. Шэрні[a]
Мясцовая назва: Šerniê
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Орля
Насельніцтва: 108 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-106
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.75° пн. ш. 23.26667° у. д. / 52.75; 23.26667Каардынаты: 52°45′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.75° пн. ш. 23.26667° у. д. / 52.75; 23.26667
Шарні на мапе Польшчы
Шарні
Шарні
Шарні

Шарні́ (па-польску: Szernie, дадтковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Шэрні, па-падляску: Šerniê[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Орлі[3]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шарні былі заснаваныя ў межах арлянскай воласьці праўдападобна ў час правядзеньня валочнай памеры 60-х гадоў XVI ст.[4]. У міжваенны пэрыяд Шарні прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 83 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[5].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Šerniê svoja.org Праверана 28 красавіка 2015 г.
  3. ^ Праваслаўная парафія сьв. Міхала Арханёла ў Орлі. Фэйсбук. (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
  4. ^ Рыгор Сасна(be), Дарафей Фіёнік Orla na Podlasiu. Dzieje Cerkwi, miasta i okolic, Bielsk Podlaski – Ryboły – Białystok, 1997, с. 19 (пол.). Białoruskie Towarzystwo Historyczne. Праверана 28 красавіка 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.