Шартр
| Шартр | |||||
| Chartres | |||||
|
|||||
| Дэпартамэнт: | Эр і Люар | ||||
| Рэгіён: | Цэнтар | ||||
| Плошча: | 16,85 км² | ||||
| Вышыня: | 142 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 40 361 (1999) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°26′37″ пн. ш. 1°29′09″ у. д. / 48.44361° пн. ш. 1.48583° у. д.Каардынаты: 48°26′37″ пн. ш. 1°29′09″ у. д. / 48.44361° пн. ш. 1.48583° у. д. | ||||
|
Шартр на мапе Францыі
Шартр
|
|||||
| http://www.ville-chartres.fr/ | |||||
Шартр (па-француску: Chartres) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Эр і Люар у рэгіёне Цэнтар. Разьмешчаны ў 96 кілямэтрах ад Парыжу на ўрадлівай раўніне Бос. Насельніцтва гораду складае 40 361 чалавек, паводле дедзеных на 1999 год.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Назва горада паходзіць ад імя ягоных першых жыхароў — карнутаў. Да рымскага заваяваньня ён быў адным з рэлігійных цэнтраў Галіі. У IX стагодзьдзі неаднаразова падвяргаўся нападам вікінгаў. У Сярэднявеччы тытул графа Шартрскага насілі кіраўнікі Шампані. У 1286 годзе быў выкуплены ў каралеўскі дамэн. Тытул герцага Шартрскага належыў розным сваякам францускіх каралёў пачынаючы з прынцэсы Рэнэ. У 1594 годзе ў Шартры каранаваўся першы кароль дынастыі Бурбонаў — Генрых IV.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
На пагорку, над старой часткай горада, ўздымаецца знакаміты гатычны сабор Нотр-дам, выбудаваны ў рэкордныя тэрміны з 1194 па 1220 гады, які валодае багатым скульптурным убраньнем. Сабор Шартрскай Маці Божай прыцягвае паломнікаў і турыстаў з усёй краіны, а ягоныя вежы параць над горадам і над навакольнай далінай Бос.
Выбітныя ўраджэнцы [рэдагаваць]
- Лямэр — плябан манастыра ў Муат-о-Пэршы
- Андрэ Фэліб’ен — гісторык караля Людовіка XIV
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Шартр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |