Шартрская катэдра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Заходні фасад шартрскае катэдры
Плян шартрскае катэдры

Катэдра Божае Маці ў горадзе Шартр у 80 кілямэтрах ад Парыжу лічыцца адным з найпрыгажэйшых помнікаў францускае готыкі і ўнесеная ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Цяперашні будынак катэдры быў ўзьведзены ў 13 стагодзьдзі пасьля таго, як у 1194 годзе пажар зьнішчыў стары раманскі храм. Паўночная вежа была скончана пазьней у стылі палымнеючай готыкі і стала заўважна вышэй за паўднёвую, надаўшы сабору непаўторны асыметрычны сілуэт.

З 9 стагодзьдзя ў Шартры захоўваецца туніка, якая належыла некалі, як лічыцца, Божай Маці, была падорана Каралю Вялікаму канстантынопальскай імпэратрыцай Ірынай, а каля 876 году перанесеная Каралем Лысым з Аахэну ў Шартр. Гэта робіць Шартрскую катэдру папулярнаю мэтаю пілігрымак. У прыватнасьці, штогод на Пяцідзясятніцу з Парыжу ў Шартр праходзіць шматтысячнае міжнароднае паломніцтва каталікоў-традыцыяналістаў.

Шартрская катэдра — галоўны храм Шартрскай дыяцэзіі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шартрская катэдрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў