Шары (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака Шары

Ша́ры (Chari, Shari) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, цячэ па тэрыторыі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, праз Чад і па яго мяжы з Камэрунам. Утвараецца зьліцьцём рэк Уам, Бамінгі і Грыбінгі, мае працягласьць каля 1400 км, упадае ў паўднёвую частку возера Чад. Побач зь мяжой Чада і Камэруна ў Шары ўпадае асноўны прыток — рака Лагоне.