Шато-Франтэнак
| Славутасьць | |
|
Шато-Франтэнак
Château Frontenac |
|
| Краіна | Канада |
| Месцазнаходжаньне | Квэбэк |
| Каардынаты | 46°48′43″ пн. ш. 71°12′18″ з. д. / 46.81194° пн. ш. 71.205° з. д.Каардынаты: 46°48′43″ пн. ш. 71°12′18″ з. д. / 46.81194° пн. ш. 71.205° з. д. |
| Аўтар праекту | Брус Прайс |
| Статус | гатэль |
|
Шато-Франтэнак на мапе Канады
Шато-Франтэнак
|
|
Замак Франтэнак (па-француску: Château Frontenac) — разьмешчаны ў горадзе Квэбэк гранд-гатэль у стылі сярэднявечнага францускага замка (шато).
«Замак» быў пабудаваны канадзкай кампаніяй Canadian Pacific Railway і адкрыты ў 1893 годзе. Некалькі разоў гатэль перабудоўваўся, асноўныя перабудовы адбыліся ў 1926 годзе. У 1943 годзе на Квэбэцкай канфэрэнцыі ў гатэлі вялі перамовы Ўінстан Чэрчыль і Франклін Д. Рузвэлт.
Замак Франтэнак названы ў гонар Люі дэ Бюада, графа Франтэнака, які быў губэрнатарам калёніі Новая Францыя з 1672 па 1682 і з 1689 да 1698 гг., і лічыцца бацькам-заснавальнікам Канады.
Разьмяшчаецца гатэль на высокім беразе ракі Сьвятога Лаўрэнція на мысе Дыамант. Пастаяльцы верхніх паверхаў могуць назіраць ня толькі раку, але і шырокую яе даліну на некалькі дзесяткаў кілямэтраў.
Гатэль «Шато Франтэнак» лічыцца самым фатаграфаваным гатэлям у сьвеце, а таксама зьяўляецца адным з сымбаляў ня толькі гораду, але і ўсёй правінцыі Квэбэк.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Шато-Франтэнак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Канаду. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Гэта — накід артыкула па архітэктуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |