Шахтар Данецк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шахтар Данецк
FK Šachtar Daneck.png
Поўная назва Шахтар Донецьк
Заснаваны 24 траўня 1936
Горад Данецк, Украіна
Стадыён Данбас Арэна
Умяшчальнасьць: 51 504
Прэзыдэнт Рынат Ахмэтаў
Галоўны трэнэр Мірча Лучэску
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2012—2013 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Шахтар» (па-ўкраінску: Шахтар) — украінскі футбольны клюб з гораду Данецк. Заснаваны ў 1936 годзе. Васьміразовы чэмпіён Украіны, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Ўкраіны. Чатырохразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2009). Прэзыдэнт футбольнага клюбу «Шахтар» — Рынат Ахмэтаў (з кастрычніка 1996 году). Адна з чатырох камандаў, якая ніводнага разу не пакідала вышэйшую лігу чэмпіянату Ўкраіны з моманту ейнага заснаваньня. Каманду часта называюць «гарнякамі». Таксама вельмі папулярная мянушка — «краты», якая ўжываецца ворагамі клюбу, хоць у апошні час яна распаўсюдзілася сярод заўзятараў. Таксама на эмблеме ультрас «Шахтара» намаляваныя перакрыжаваныя малаткі ў крузе.

Клюб выступае на «Данбас-Арэне», адкрыцьцё якой было праведзена 29 жніўня 2009 году. Першы матч на гэтым стадыёне «Шахтар» правёў 27 верасьня гэтага ж году. Матч скончыўся зь лікам 4:0, супернікам была кіеўская «Абалонь». Першы гол на новым стадыёне з пэнальці забіў Жадсан. Гуляючы на «Данбас-Арэне», «Шахтар» не прайграваў з моманту адкрыцьця стадыёну да 9 красавіка 2011 году — матч скончыўся зь лікам 0:1, супернікам была кіеўская «Абалонь».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1936—1945[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да першага чэмпіянату СССР было дапушчана 27 камандаў, разьмеркаваных па сілах на чатыры групы. У групе «В» паводле рашэньня Усесаюзнага камітэта фізкультуры месца для ўдзелу ў спаборніцтвах было прадастаўлена камандзе вугальшчыкаў Данбаса. Каманда атрымала ганарлівае імя «Стаханавец» у гонар знакамітага наватара шахтарскага руху Аляксея Стаханава.

Касьцяк каманды склалі футбалісты гарлоўскага й сталінскага «Дынама». Першы матч (на першынство УССР) «стаханаўцы» правялі 12 траўня 1936 году ў Горлаўцы на стадыёне імя Баліцкага, супернікам стала каманда адэскага «Дынама». 15 тысячаў гледачоў сталі сьведкамі гэтай падзеі. Матч скончыўся зь лікам 2:3. Першы ж афіцыйны матч «Стаханавец» правёў у Казані супраць яшчэ аднаго «Дынама» й саступіў зь лікам 1:4 (аўтарам адзінага гола ў складзе «гарнякоў» і адпаведна першага ў чэмпіянатах стаў Фёдар Манаў).

Узмацьніўшы склад найлепшымі футбалістамі Данбаса, «Стаханавец» у 1938 годзе дамогся права прадстаўляць свой край у групе наймацнейшых. І хоць наступныя тры гады каманда стабільна займала 11—12 месцы, прэса й футбольныя спэцыялісты давалі высокую ацэнку гульні Данбаскага калектыву. Вайна засьпела «Стаханавец» на пятым месцы турнірнай табліцы. Чэрвень 1941 году — адмысловая старонка ў гісторыі каманды. «Стаханавец» перамог у Маскве чэмпіёнаў краіны маскоўскае «Дынама», выйграў у Менску й зноўку ў Маскве (у другой прафзьвязнай каманды). А 24 чэрвеня, праз два дні пасьля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, саступіў дома «Трактару» (пасьля пачатку вайны матчы згулялі ў Сталіна й Тбілісі).

1946—1955[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1946 год, як і наступны 1947, каманда правяла ў другой групе. Наступствы вайны ўсё яшчэ адбіваліся ня толькі на камплектаваньні каманды, але й на трэніровачным працэсе. Так, на зборы ў Сочы «Стаханавец» з-за элемэнтарнай адсутнасьці нетраўмаваных брамнікаў прыцягваў да трэніровачных гульняў маладога галкіпэра сухумскага «Дынама» Ўладзімера Марганія, які пасьля стаў вядомым брамнікам тбіліскага «Дынама».

У ліпені 1946 году таварыства «Стаханавец» было пераўтворана й атрымала назву «Шахтар», якое з гэтага часу аб’ядноўвала калектывы фізкультуры вугальных прадпрыемстваў усіх басэйнаў краіны. Наймацнейшая каманда Данбаса стала называцца «Шахтар» (Сталіна). У 1947 годзе каманду ўзначаліў вопытны маскоўскі трэнэр Аляксей Кастылёў. Як сьледзтва, каманда ва ўкраінскай зоне заняла другое месца з 13 удзельнікаў. А ўжо наступны сэзон паказаў, што каманда перарасла ўзровень другога эшалёна. Стабільныя вынікі, якія дэманстраваў «Шахтар» апошнія гады, давалі падставу прэтэндаваць на месца сярод лепшых камандаў краіны, што і адбылося ў чэмпіянаце 1949 году.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак на 20 ліпеня 2013 году[1]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Чэхіі ПА Томаш Гюбшман 1981
4 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Валавік 1985
5 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Кучар 1982
6 Сьцяг Украіны ПА Тарас Сьцяпаненка 1989
7 Сьцяг Бразыліі ПА Вэлінгтан Нэм 1985
8 Сьцяг Бразыліі ПА Фрэд 1993
9 Сьцяг Бразыліі Нап Луіс Адрыяна 1987
11 Сьцяг Харватыі Нап Эдуарда да Сылва 1983
13 Сьцяг Украіны Аб Вячаслаў Шаўчук 1979
14 Сьцяг Украіны ПА Васіль Кобін 1985
17 Сьцяг Бразыліі ПА Фэрнанда 1988
19 Сьцяг Аргентыны Нап Факунда Фэрэйра 1991
20 Сьцяг Бразыліі ПА Дуглас Коста 1990
23 Сьцяг Украіны Бр Багдан Сарнаўскі 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Украіны ПА Дзьмітры Грачышкін 1991
27 Сьцяг Украіны Аб Дзьмітры Чыгрынскі 1986
28 Сьцяг Бразыліі ПА Тайсан 1988
29 Сьцяг Бразыліі ПА Алекс Тэйшэйра 1990
30 Сьцяг Украіны Бр Андрэй Пятаў 1984
31 Сьцяг Бразыліі Аб Ісмаілі 1990
32 Сьцяг Украіны Бр Антон Канібалоцкі 1988
33 Сьцяг Харватыі Аб Дарыё Срна (капітан) 1982
38 Сьцяг Украіны Аб Сяргей Крыўцоў 1991
44 Сьцяг Украіны Аб Яраслаў Ракіцкі 1989
77 Сьцяг Бразыліі ПА Ілсыньнё 1985
95 Сьцяг Украіны Аб Эдуард Собаль 1995
99 Сьцяг Бразыліі Нап Майкон 1988

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Shakhtar Squad 2013–2014. FC Shakhtar Donetsk official website

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]