Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«Шахцёр» — беларускі футбольны клюб з Салігорску. Заснаваны ў 1961 годзе. Чэмпіён Беларусі (2005), уладальнік Кубка Беларусі (2004). «Шахцёр» разам зь менскім «Дынама» й клюбам «Дынама» (Берасьце) зьўяляюцца адзінымі клюбамі краіны, які ніколі не выляталі з вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі й гулялі ў ёй ад самага стварэньня ў 1992 годзе. Акрамя таго, салігорскі клюб валодае нацыянальным рэкордам паводле колькасьці матчаў без паразаў у хатніх сустрэчах запар, ня зьведваючы паразаў на стадыёне «Будаўнік» са жніўня 2000 году па кастрычнік 2004 году, што склала ў агульным рахунку 60 матчаў.
Атрымоўваючы значныя посьпехі ў нацыянальных спаборніцвах, што, як вынік, ёсьць атрыманьне срэбраных узнагародаў айчыннага чэмпіянату трэці год запар, камандзе стала не шанцуе ў міжнародных турнірах, дзе каманда ня можа пераадолець першы раўнд[3]. Паводле словаў дырэктара клюбу Юрыя Вяргейчыка, бюджэт каманды ў 2012 годзе складаў 5,5 млн. даляраў[4].
Амаль адразу са стварэньнем працоўнага паселішча Новастаробінск на рэгулярнай аснове праходзілі футбольныя спаборніцтвы сярод працоўных калектываў. Увосень 1961 году была створана зборная паселішча, якая ў першым жа матчы разграміла каманду раённага цэнтру, гораду Старобін, зь лікам 5:0. Пасьля чаго была прынята рашэньне аб стрварэньні клюбу «Шахцёр», які адразу быў заяўленьні ў чэмпіянат Менскай вобласьці. У 1964 годзе дзякуючы перамозе на абласным узроўні клюб атрымаў запрашэньне на ўдзел у чэмпіянаце БССР.
«Шахцёр» пачаў чэмпіянат у адной з трох зонаў, на якія было разьбіта асноўнае спаборніцтва, аднак заняў у выніку толькі 7 радок з 8 камандаў. Такім жа чынам паводле выніку склаўся й наступны сэзон для салігорскага клюбу. Чэмпіянат 1966 году зьведаў зьмены ў формуле свайго правядзеньня, то бок каманды былі разьбітыя на дзьве лігі, якія мелі ярусны характар. «Шахцёр» патрапіў у ніжэйшую зь лігаў і зноўку заняў сёмы радок, атрымаўшы за сэзон вялікую колькасьць крытікі з-за якасьці пакрыцьця свайго хатняга стадыёну. На наступны год колькасьць камандаў у другой лізе павялічылася, што дало магчымасьць разьбіць каманды на дзьве падгрупы. Гарнякі добра пачалі сэзон, але збавіўшы абароты напрыканцы, занялі толькі чацьвертае месца ў сваёй падгрупе.
У 1968 годзе сьпіс удзельнікаў другой лігі папоўніла яшчэ адна каманда з Салігорску — «Гарняк», якая аднак адразу стала адным з аўтсаўдэраў турніру, у той час як «Шахцёр» заняў першы радок ня толькі ў сваёй зоне, але й у наступным пераходным турніры, прабіўшыся такім чынам у вышэйшую лігу чэмпіянату БССР. Наступны сэзон у галоўнай лізе рэспублікі стаўся няўдалым, то бок клюб заняў перадапошняе месца й вылецеў у другі дывізіён.
Чэмпіянат Беларусі (з 1992).
-
Кубак Беларусі (з 1992).
Эўракубкі:
-
Па стане на 28 сакавіка 2013 году[5]
Удзел у эўракубках [рэдагаваць]