Шаўкоўніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шаўкоўніца белая

Шаўкоўніца, тутавае дрэва (Morus), род дрэваў і кустоў сямейства тутавых.

Вышыня 6-12 м. Лісце яйкападобнае, суцэльнае ці лопасьцевае з прылісткамі. Кветкі ў коласападобных суквецьцях. Плады касьцянкападобныя, 2-3 см даўжынёй, белыя, чырвоныя, цёмна-фіялетавыя, у суплодзьдзях, ядомыя. Расьліны ўстойлівыя да гарадзкіх умоваў.

Радзіма — Японія, Кітай, Індыя, Малая Азія.

На Беларусі як пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы вырошчваюцца шаўкоўніца белая і шаўкоўніца чорная. Цвітуць у траўні-чэрвені.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шаўкоўніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў