Швайцарыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Швайцарская Канфэдэрацыя»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Швайцарыя
Schweizerische Eidgenossenschaft
Confédération suisse
Confederazione Svizzera
Confederziun svizra
Confoederatio Helvetica
Сьцяг Швайцарыі Герб Швайцарыі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Unus pro omnibus, omnes pro uno
Дзяржаўны гімн
«Swiss Psalm»
Месцазнаходжаньне Швайцарыі
Афіцыйная мова Нямецкая, француская, італьянская, рэта-раманская
Сталіца Бэрн
Найбуйнейшы горад Цюрых
Форма кіраваньня Фэдэратыўная рэспубліка
Самуэль Шмід
Морыц Лойенбэргер
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
136-е месца ў сьвеце
41 285 км²
4,2%
Насельніцтва
 • агульнае (2006)
 • шчыльнасьць
94-е месца ў сьвеце
7 507 000
182/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
39 месца ў сьвеце
$264,1 млрд
$32 300
Валюта Швайцарскі франк (CHF)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
 -Абвешчаная

1 жніўня 1291
Аўтамабільны знак CH
Дамэн верхняга ўзроўню .ch
Тэлефонны код +41
Мапа Швайцарыі

Швайца́рская канфэдэра́цыя ці Швайца́рыя (Швейца́рская канфэдэра́цыя ці Швейца́рыя) — сухапутная краіна ў Эўропе, мяжуе зь Нямеччынай, Францыяй, Італіяй, Аўстрыяй і Ліхтэнштайнам.

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць]

Асноўны артыкул: Гісторыя Швайцарыі

Старажытныя сьляды чалавека ў Швайцарыі датуюцца каля 150 тыс. гадоў таму. Найстарэйшыя вядомыя паселішчы былі знойдзены каля Гехлінгена й былі датаваныя прыблізна 5300 годам да н.э.

Ранняе зь вядомых культурных плямёнаў адносіліся да Гальштацкай і Лятэнскай культуры, названай у гонар археалягічнага помніка Ля Тэн на паўночным беразе возера Нэўшатэль. Лятэнская культура разьвівалася й квітнела на працягу позьняга жалезнага веку каля 450 года да н. э., магчыма, пад уплывам грэцкай і этрускай цывілізацыяў. Адным з найбольш важных племянных групаў у швайцарскім рэгіёне былі гэльвэты. У 58 годзе да н. э. у бітве пры Быбрактэ войска Юліюса Цэзара перамогло гэльвэтаў. У 15 годзе да н. э., Тыбэрыюс, якому было наканавана стаць другім рымскім імпэратарам, разам з братаам Друсам, заваяваў Альпы, далучыўшы іх да Рымскай імпэрыі.

У раньнім сярэднявеччы, з IV стагодзьдзя, заходнія межы сучаснай Швайцарыі былі часткай тэрыторыі каралеўства Бургундыі. Алеманы пасяліліся на швайцарскім плято ў V стагодзьдзі, а ў далінах Альпаў у VIII стагодзьдзі, стварыўшы Алеманію. Тэрыторыя сучасная Швайцарыі была зь цягам часу падзелена паміж алеманамі й каралеўствам Бургундыі. З VI стагодзьдзя ўвесь рэгіён быў часткай Францкай імпэрыі, але пасьля сьмерці Карла Вялікага імпэрыя была падзелена паводле Вэрдэнскай дамове ў 843 годзе. Часткова тэрыторыя Швайцарыі апынулася ў Сярэднім каралеўстве, часкова ўвайшла ў склад Ўсходнефранцкай імпэрыі, на тэрыторыі якой пазьней паўстала Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя. Большая частка тэрыторыі Швайцарыі належала пры гэтым Швабскаму герцагству і каралеўству Бургундыя.

Палітыка[рэдагаваць]

Швайцарыя — фэдэратыўная рэспубліка. Дзеючая канстытуцыя была прынята ў 1999 годзе. У вядзеньні фэдэральных уладаў знаходзяцца пытаньні вайны і міру, зьнешніх адносінаў, арміі, чыгункі, сувязі, грашовай эмісіі, зацьвярджэньня фэдэральнага бюджэту. Кіраўнік краіны — прэзыдэнт, абіраецца кожны год па прынцыпу ратацыі зь ліку сяброў Фэдэральнага савету.

Вышэйшы ворган заканадаўчай улады — двухпалатны парлямэнт Фэдэральны сход, які складаецца з раўнапраўных палатаў Нацыянальнага савета і Савета кантонаў. Нацыянальны савет (200 дэпутатаў) абіраецца насельніцтвам на 4 гады па сыстэме прапарцыянальнага прадстаўніцтва. Фэдэратыўнае арганізаваньне Швайцарыі было замацавана ў канстытуцыях 1848, 1874 і 1999 гадоў. Кожны кантон мае сваю канстытуцыю, законы, але іхнія правы абмежаваны фэдэральнай канстытуцыяй. Заканадаўчая ўлада належыць Парлямэнту, а выканаўчая — Фэдэральнай радзе. Савет кантонаў складаецца з 46 дэпутатаў, якія абіраюцца насельніцтвам па мажарытарнай сыстэме, па два дэпутата ад 20 кантонаў і па аднаму ад 6 паўкантонаў, на 4 гады (у некаторых кантонах — на 3 гады). Усе законы, прынятыя парлямэнтам, могуць быць зацьверджаны або аспрэчаны на ўсенародным рэфэрэндуме. Для гэтага пасьля прыняцьця закону ў 100-дзённы тэрмін неабходна сабраць 50 тысяч подпісаў. Выбарчае права прадастаўляецца ўсім грамадзянам, якія дасягнулі 18 гадоў.

Вышэйшая выканаўчая ўлада належыць ураду — Федэральнай радзе, якая складаецца з 7 чальцоў, кожны зь якіх ўзначальвае адно зь міністэрстваў. Чальцы Фэдэральнага рады абіраюцца на сумесным пасяджэньні абедзвюх палатаў парлямэнта. Усе чальцы рады па чарзе займаюць пасты прэзыдэнта і віцэ-прэзідэнта.

Асновы швайцарскай дзяржавы былі закладзены ў 1291 годзе. Да канца XVIII стагодзьдзя ў краіне не існавала цэнтральных дзяржаўных ворганаў, але пэрыядычна склікаліся агульнасаюзных саборы — тагзатцунгі. Зараз Швайцарыя — фэдэрацыя 26 кантонаў (20 кантонаў і 6 паўкантонаў). На тэрыторыі Швайцарыі знаходзяцца два анклавы: Бюзінген належыць Нямеччыне і КампіонэІталіі. Да 1848 году (акрамя кароткага пэрыяду Гэльвэтычнай рэспублікі) Швайцарыя ўяўляла сабой канфэдэрацыю.

Геаграфія[рэдагаваць]

Тэрыторыя Швайцарыі. Выява са спутніка.

Швайцарыя — краіна бяз выхаду да мора, тэрыторыя якой падзяляецца на тры прыродныя рэгіёны:

Паўночная мяжа часткова праходзіць па Бодэнскаму возеру й Райну, які пачынаецца ў цэнтры Швайцарскіх Альпаў і ўтварае частку ўсходняй мяжы. Заходняя мяжа праходзіць па гарам Юра, паўднёвая — па Італьянскім Альпам і Жэнэўскаму возеру.

Плято знаходзіцца ў нізіне, але большая ягоная частка разьмешчана вышэй за 500 мэтраў над узроўнем мора. Складзеныя з лясістых хрэбтоў (да 1600 м) маладыя складчатыя горы Юра цягнуцца на тэрыторыю Францыі й Нямеччыны. Найвышэйшая кропка Швайцарыя знаходзіцца ў Пэнінскіх Альпах, то ёсьць пік Дзюфур (4634 м), найніжэйшая — возера Ляго-Маджорэ — 193 м.

У Швайцарыі знаходзіцца 6 % запасаў прэснай вады Эўропы. Найбуйнейшыя рэкі — Рона, Райн, Лімат, Аарэ.

Каля 25 % тэрыторыі Швайцарыі пакрыта лясамі — і ня толькі ў гарах, але й у далінах, і некаторых плоскаўзвышшах. Драўніна ёсьць важная сыравіна й крыніца паліва.

Швайцарыя багата й знакаміта на свае азёры, найбольш прывабныя зь якіх месьцяцца па баках Швайцарскага плято — Жэнэўскае, Фірвальдштэцкае, Тунскае, Цюрыхскае, Більскае й Нэўшатэльскае. Большасьць зь іх мае ледніковае паходжаньне: яны ўтварыліся ў часы, калі буйныя леднікі спускаліся з гор на Швайцарскае плято. На поўдні ў кантоне Тычыно месьцяцца азёры Ляго-Маджорэ й Лугано.

Дзесяць буйнейшых азёраў Швайцарыі:

Эканоміка[рэдагаваць]

  • Асноўныя кірункі імпарту: прамысловае і электроннае абсталяваньне, прадукты харчаваньня, чугун і сталь, нафтапрадукты.
  • Асноўныя кірункі экспарту: машыны, гадзіньнікі, тэкстыль, мэдыкаменты, электрычнае абсталяваньне, арганічныя хімікаты.

Перавагі: высокакваліфікаваная працоўная сіла, надзейная сфэра паслугаў. Разтвітыя галіны машынабудавантня і высокадакладнай мжханікі. Транснацыянальныя канцэрны хімпрама, фармакалёгіі і банкаўскага сжктару. Банкаўская таямніца прыцягвае замежны капітал. Банкаўскі сэктар складае 9 % ВУП. Інавацыі ў масавых рынках (гадзіньнікі Swatch, канцэпцыя аўтамабіляў Swatch).

Слабыя бакі: практычна адсутнічаюць.

Швайцарыя адна з самых разьвітых і багатых краінаў сьвету. Швайцарыя — высокаразьвітая індустрыяльная краіна з інтэнсіўнай высокапрадуктыўнай сельскай гаспадаркай і амаль поўнай адсутнасьцю якіх-небудзь карысных выкапняў. Па падліках заходніх эканамістаў, яна ўваходзіць у першую дзясятку краінаў сьвету па ўзроўні канкурэнтаздольнасьці эканомікі. Швайцарская эканоміка цесна зьвязаная з вонкавым мірам, першым чынам з краінамі ЭЗ, тысячамі нітак вытворчай каапэрацыі і замежнагандлёвых угодащ. Ок. 80-85 % таваразвароту Швайцарыі прыходзіцца на дзяржавы ЭЗ. Праз Швайцарыю транзытам праходзіць больш 50 % усіх грузаў з паўночнай часткі Заходняй Эўропы на поўдзень і ў зваротным кірунку. Пасьля прыкметнага росту ў 1998—2000 гг. эканоміка краіны ўступіла ў паласу спаду. У 2002 г. ВУП вырас на 0,5 % і склаў 417 млрд шв. фр. Інфляцыя была на адзнацы 0,6 %. Узровень беспрацоўя дасягнуў 3,3 %. У эканоміцы занята ок. 4 млн чалавек (57 % насельніцтва), з іх: у прамысловасьці — 25,8 %, у тым ліку ў машынабудаваньні — 2,7 %, у хімічнай прамысловасьці — 1,7 %, у сельскай і лясной гаспадарцы — 4,1 %, у сфэры паслугаў — 70,1 %, у тым ліку ў гандлі — 16,4 %, у банкаўскай і страхавой сфэры — 5,5 %, у гасьцінічна-рэстаранным бізнэсе — 6,0 %. Палітыка нэўтралітэту дазволіла пазьбегнуць раўбурэньня ў выніку дзьвюх сусьветных войнаў.

Фінансы[рэдагаваць]

Швайцарыя — найбагацейшая краіна сьвету і адзін з найважнейшых банкаўскіх і фінансавых сьветавых цэнтраў (Цюрых — трэці пастля Нью-Ёрку і Лёндану сусьветны валютны рынак). Некалькі дзясяткаў гадоў Швайцарская Канфэдэрацыя ўваходзіла ў сьпіс афшорных зон. У краіне функцыянуе каля 4 тыс. фінансавых інстытутаў, у тым ліку мноства філіялаў замежных банкаў. На швайцарскія банкі прыходзіцца 35-40 % сусьветнага кіравантня ўласнастцю і маёмастцю прыватных і юрыдычных асобаў. Яны карыстаюцца добрай рэпутацыяй у кліентаў дзякуючы стабільнаму нутрапалітычнаму становішчу, цьвёрдай швайцарскай валютай, захаваньнем прынцыпу «банкаўскай таямніцы». Швайцарыя, зьяўляючыся буйным экспартэрам капіталу, займае чацьвёртае месца ў сьвеце пасля ЗША, Японіі, ФРГ. Прамыя інвэстыцыі за мяжой складаюць 29 % швайцарскага ВУП (сярэдні паказчык у сьвеце — каля 8 %). 75 % усіх швайцарскіх інвэстыцый накіроўваецца на разьвітыя прамысловасьці, сярод якія разьвіваюцца краін найболей прыцягваюць швайцарскія капіталы Лацінская Амэрыка і Паўднёваўсходняя Азія. Доля Oсходняй Эўропы увогуле аб'ёме інвэстыцый пакуль што малаважная.

1 красавіка 1998 г. у Швайцарыі набыў сілу фэдэральны закон аб барацьбе з «адмываньнем» грошай у фінансавым сэктары, які дазволіў некалькі прыпадняць завесу банкаўскай таямніцы ў мэтах выяўлення «брудных» грошай.

У 1815 годзе Венскі кангрэс прыняў гарантыі нэўтралітэту Швайцарыі. З тых часоў яна не ўдзельнічала ні ўводнай вайне і яе банкі ніколі не падвяргаліся рабаваньню. Зрэшты, яшчэ пры Людовіку Шаснаццатым адзін з швайцарскіх банкіраў — Жак Нэке] — быў настолькі аўтарытэтным, што стаў першай асобай фінансавага ведамства Францыі.

Аргумэнт на карысьць надзейнасьці швайцарскіх банкаў просты — яны ня могуць разарыцца, паколькі, хай нават яны і ўдзельнічаюць у рызыкоўных фінансавых апэрацыях, гэтыя банкі знаходзяцца ў краіне са стабільнай прававой, эканамічнай, фінансавай, палітычнай сыстэмай, прапаноўваючы першаклясныя паслугі і сэрвіс. Першыя прыватныя банкаў паўсталі менавіта на тэрыторыі Швайцарыі. Сёньня іх у краіне больш 400. Прыватнасьць зьвестак швайцарскія банкі гарантуюць паводле дзяржаўнага закона аб банкаўскай таямніцы 1934 г. Тым ня менш, у рамках канфлікту банка UBS з падатковымі органамі ЗША, банкам прыйшлося выдаць 4450 рахункаў амэрыканскіх грамадзянаў, падазраваных ва ўхіленьні ад падаткаў. Аднак сутнасьць і стрыжань банкаўскай таямніцы (адсутнасьць аўтаматычнай выдачы інфармацыі па рахунках нэрэзыдэнтаў у швайцарскіх банках) засталася ў недатыкальнасьці.

У 2006 годзе банк «Кантональ» правёў рэвізію незапатрабаваных фундушаў і выявіў незачынены рахунак на імя Уладзімера Ўльянава, на якім ляжыць усяго 13 франкаў — 286 рублёў. Затое, па дадзеных Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі, у швайцарскіх банках дагэтуль захоўваецца золата нацыстаў на суму 4 мільярда даляраў..

Пасьля пачатку сусьветнага крызісу Швайцарская банкаўская таямніца апынулася пад ударам. Адначасова паміж найбуйнейшым швайцарскім банкам UBS і амэрыканскай Фэдэральнай Падатковай службай IRS (Internal Revenue Service) паўстаў канфлікт. У пачатку 2009 гады, Швайцарыя была ў невыгодным становішчы — на яе настроіўся ўсё сьвятло, вінавацячы ў несумленнай канкурэнцыі за рахунак культываваньня на сваёй тэрыторыі «падаткавых аазісаў».

Таму ЗША, не жадаючы, акрамя таго, ісьці стомным «прававым шляхам», напорыста патрабавалі выдачы ім дадзеных аб, спачатку, трох, а потым і цэлых 52 тысячах рахункаў амэрыканскіх грамадзянаў у банку UBS, падазраваных ва ўхіленьні ад падаткаў[1].

Пасьля саміту «Вялікай дваццаткі» у Лёндане ў красавіку 2009 г. сытуацыя некалькі супакоілася. Швайцарыя пераняла стандарты ОЭСР у сфэры аказаньня прававой дапамогі ў справах, зьвязаных з падатковымі злачынствамі. Аднак Міністэрства юстыцыі ЗША працягвае настойваць на сваіх прэтэнзіях да банка UBS, падтрымліваючы IRS у яе патрабаваньні падаць падатковым уладам ЗША дадзеныя адразу аб 52 000 рахунках амэрыканцаў. Суд у Маямі, які займаецца гэтай справай, ужо адхіліў аргумэнтацыю Швайцарыі і банка, паказваючы, што справа гэта цалкам адпавядае праву ЗША, якое падае права атрымліваць інфармацыю з-за мяжы, так што дадзенага роду патрабаваньня да UBS зьяўляецца «новай прававой канцэпцыяй». «Банк павінен несьці адказнасьць за свае дзеяньні», — лічыць суд.

UBS імкнецца ў гэтай сытуацыі весьці курс на «мінімізацыю шкоды», абвясьціўшы аб сваёй гатовасьці знайсьці «узаемапрымальнае рашэньне». Пры гэтым банк яшчэ раз падкрэсьліў, што грамадзянскі пазоў IRS зьяўляецца парушэньнем швайцарскага права, у сувязі з чым дадзеную праблему павінны вырашаць не суды, а ўрады абедзвюх краінаў у двухбаковым фармаце. Акрамя таго, банк патрабуе ад амэрыканскага боку ўдакладніць колькасьць рахункаў, інфармацыю па якіх патрабуецца падаць, паколькі на дадзены момант шматлікія іх уладальнікі добраахвотна перадалі IRS усю інфармацыю па сваіх рахунках у UBS. Адначасова швайцарскі фінансавы гігант рэзка абмяжоўвае і скарачае аб'ём так званых «трансмежных угод» («cross-border»).

З 1 ліпеня 2009 году амэрыканскім кліентам банка, які не адрэагаваў на плян UBS па выхадзе з такога роду ўгодаў, адмоўлена ў доступе да ўласных рахункаў. А плян гэты прапаноўваў ім альбо перавесьці іх набытак на паказаны кліентам рахунак у амэрыканскім фінансавым інстытуце, альбо атрымаць свае грошы зваротна ў форме чэка. На прыняцьце рашэньня кліентам з ЗША адводзілася 45 дзён. У абодвух выпадках кліенты павінны былі зыходзіць з таго, што інфармацыя па гэтых транзакцыях будзе перададзеная амэрыканскім падатковым уладам. Паколькі, як правіла, гаворка ідзе аб вялікіх, раней не задэкляраваных сумах, то такія кліенты рызыкуюць у лепшым выпадку атрымаць «сакавіты» рахунак падатковай даплаты, а ў горшым — судовы пазоў. UBS рэкамэндуе ў гэтым выпадку рызыкнуць і пайсьці на «добраахвотнае прызнаньне». Што дакранаецца ўласна IRS, то да канца верасьня яна прапаноўвае ўсім «ухілістам» скарыстацца штрафным тарыфам за сыход ад падаткаў са «зьніжкай».

Канфлікт кінуў цень і на візіт у ЗША міністра эканомікі Швайцарыі Дорыс Лёйтгард у ліпені 2009 г., з улікам таго, што 13 ліпеня ў Маямі павінен быў пачацца паўнавартасны судовы працэс «IRS супраць UBS». У сваім выступе перад чальцамі Швайцарска-амэрыканскай гандлёвай палаты (SACC) 8 ліпеня Дорыс Лёйтгард яшчэ раз падкрэсліла важнасьць гандлёва-прамысловых кантактаў паміж ЗША і Швайцарыяй. Разам з тым «фінансавы крызіс, вытокі якога знаходзяцца ў ЗША, у значнай ступені закрануў і Швайцарыю». У такой сытуацыі неабходна «трымацца разам з тым, каб ізноў вярнуцца да фінансавай стабільнасьці». Гаворка ішла таксама аб толькі што ўзгодненай швайцарска-амэрыканскай Дамове аб пазбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня. Д. Лёйтгард заявіла, што адсутнасьць рашэньня падатковай спрэчкі паміж IRS і UBS можа прывесьці да таго, што шанцы на дадатны вотум парлямэнтарыяў па гэтым дакумэнце могуць значна скараціцца. Новым фактарам зьяўляецца і намёк Лёйтгард на тое, што Фэдэральная рада Швайцарыі можа, — калі трэба, на аснове надзвычайнага ўказу, — проста забараніць банк UBS выдаваць інфармацыю па рахунках.

У сярэдзіне жніўня 2009 г. рашэньне было знойдзена. ЗША адклікаюць з суду ў Маямі свой пазоў супраць UBS і абавязваюцца не зьвяртацца больш да такіх крокаў у будучыні. Фармальна жа гэты пазоў застаецца як бы ў сіле, каб пазьбегнуць заканчэньні ўсталяванага тэрміна даўнасьці па падатковых справах. Аднак самае пазней праз 370 дзён пасля падпісаньня дасягнутай дамовы гэты пазоў зьнікне назаўжды.

Амэрыканскае падатковае ведамства IRS (Internal Revenue Service) перадасьць у адрас швайцарскага падатковага ведамства (Eidg. Steuerverwaltung), абапіраючыся на дзейсную швайцарска-амэрыканскую Дамову аб пазбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня, хадайніцтва аб аказаньні прававой дапамогі.

Пры гэтым амэрыканскія падаткавікі будуць зыходзіць з цалкам вызначанага набору крытэраў, якія дазволяць, знаходзячыся ў рамках швайцарскага права, ідэнтыфікаваць факт зьдзяйсненьня «сыходу ад падаткаў». Гаспадары жа рахункаў будуць мець магчымасьць падаць у адзін з швайцарскіх судоў адозву.

Былы фэдэральны дарадца, а цяпер шэф [UBS] Каспар Філнгер (Kaspar Villiger) упэўнены ў тым, што дамова будзе працаваць на дасягненьне надзейнай будучыні для банка. «Яно працуе на рашэньне адной з найскладанейшых праблемаў, перад якой стаяў банк UBS», — гаворыцца ад яго імя ў адмысловым камюніке. Ён гэтак жа выказаў задавальненьне тым фактам, што дамова будзе дзейнічаць у рамках швайцарскага права і дзейснай швайцарска-амэрыканскай Дамовы аб пазбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня. Зараз, па меркаваньні Філінгера, банк зможа аднавіць сваю рэпутацыю ў вачах кліентаў — шляхам самавітых паслугаў і першакляснага сэрвісу.

Дэмаграфія[рэдагаваць]

Дынаміка колькасьці насельніцтва Швайцарыі з 1970 па 2005 гг. Кольк. жыхароў у тыс. чал.


Агульная колькасьць насельніцтва па ацэнках 2008 году складае 7 580 000 чал.

Узроставая структура насельніцтва:

0-14 гадоў: 15,8 %

15-64 гады: 68,2 %

старэй за 65 гадоў: 16 %

Сярэдні ўзрост насельніцтва

сярэдні: 40,7

мужчыны: 39,6

жанчыны: 41,7

Этнічна-моўны склад[рэдагаваць]

Гістарычна Швайцарская Канфэдэрацыя складалася ва ўмовах суіснаваньня розных моўных, культурных і рэлігійных групаў. 94% насельніцтва — швайцарцы. У іх няма агульнай мовы. Самая буйная моўная група: германашвайцарцы (65 %), затым па колькасьці ідуць франкашвайцарцы (18 %), італашвайцарцы (10 %). У краіне таксама жывуць рэтараманцы — раманшы і лядыны, яны складаюць каля 1% насельніцтва.

Нямецкая, французская, італьянская і раманшкі — нацыянальныя і афіцыйныя мовы Швайцарскай Канфэдэрацыі.

Узаемаадносіны паміж «францускай» і «нямецкай» часткамі Швайцарыі зьяўляюцца найважейшым фактарам у разьвіцьці нацыянальнай гісторыі. Аднак, яны далёкія ад ідэалу. Адносіны паміж асноўнымі культурна-моўнымі арэаламі краіны з пачатку XIX стагодзьдзя, калі да тэрыторыі Швайцарыі былі далучаныя густанаселеныя франкамоўныя вобласьці, і па гэтай дзень характарызуюцца наяўнасьцю вялікага ліку канфліктаў і супярэчнасьцяў. Існуе нават уяўная мяжа паміж гэтымі двума культурна-моўнымі абшчынамі — Рэштыграбэн. Мабыць, найбольш вострым пытаньнем у гэтых узаемаадносінах зьявіўся канфлікт вакол адукацыі новага кантона Юрась.

Рэлігія[рэдагаваць]

У эпоху Рэфармацыі Швайцарыя перажыла царкоўны раскол. Рэлігійныя рознагалосьсі бударажылі краіну аж да сярэдзіны XIX ст., якія сказаомся на фармаваньні адзінай дзяржавы. Кантоны ў залежнасьці ад веравызнаньня стваралі альянсы і зьвязы, вялі паміж сабой войны. Мір запанаваў канчаткова ў 1848 г. У цяперашні час пратэстанты складаюць каля 48 % насельніцтва, каталікі — прыкладна 50 %.

Канфэсійныя адрозьненьні ў Швайцарыі не заўсёды супадаюць зь лінгвістычнымі межамі. Сярод пратэстантаў можна выявіць і франкамоўных кальвіністаў, і нямецкамоўных пасьлядоўнікаў Цьвінглі. Цэнтры нямецкамоўнага пратэстанцтва — Цюрых, Бэрн і Апэнцэль. Большасьць франкамоўных пратэстантаў пражывае ў кантоне Жэнэва і суседніх кантонах Во і Нэвшатель. Каталікі пераважаюць у цэнтральнай Швайцарыі вакол гарады Люцэрнаў, на большай частцы тэрыторыі франкамоўных кантонаў Фрыбур і Вале і ў італамоўным кантоне Тычына. Невялікія габрэйскія абшчыны маюцца ў Цюрыху, Базэлі і Жэнэве.

У Швайцарыі прыжывае каля 400 000 мусульманаў[2][3].

Транспарт[рэдагаваць]

Культура[рэдагаваць]

Спорт[рэдагаваць]

Крыніцы[рэдагаваць]

  1. ^ Деньги под замок. // The New Times, 28.02.2011
  2. ^ Avrupa hâlâ Ortaçağ’da (Европа всё ещё в Средних Веках) 5 декабря 2009 (тур.)
  3. ^ «Swiss voters were misled» 30 ноября 2009 (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Швайцарыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў