Шварн
| Шварн | |
![]() |
|
| 4-ы вялікі князь літоўскі | |
| Князь холмскі і галіцкі | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | каля 1230 |
| Памёр | каля 1270[1] |
| Дынастыя | Раманавічы |
| Бацька | Данііл Галіцкі |
| Маці | Ганна Наўгародзкая (пам. да 1252), дачка Мсьціслава Ўдатнага |
Шварн (1230-я—1270) — вялікі князь літоўскі (1267—1270), князь галіцкі (1264—1270). Малодшы сын галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча.
Каля 1253[1] ажаніўся з дачкой Міндоўга, а ўжо ў 1255 годзе удзельнічаў у яго выправе на Люблін.
У 1256 разам з бацькам, братамі Раманам і Львом, ваўкавыскім князем Глебам і сьвіслацкім князям Ізяславам хадзіў на яцьвягаў. Удзельнічаў у выправах Даніла супраць гарадоў прызнаўшых татарскую ўладу.
Позьняй вясной 1262 году браў удзел у выправе Міндоўга на Мазовію. Пасьля захопу Плоцку яны аблажылі ў Яздаве пад Варшавай мазавецкага князя Земавіта з сынам Конрадам. У выніку здрады Яздаў захапілі войскі Міндоўга і Шварна, у час штурму загінуў Земавіт, а Конрад трапіў у палон. Паводле адной з вэрсіяў Шварн уласнаруч адсек галаву Земавіту, свайму швагру, які трапіў да яго ў палон, але гэта вельмі малаімаверна. Мазавецкае рыцарства наладзіла пагоню, але пацярпела паразу ад войскаў Міндоўга і Шварна пад Длугасёдламі 5 жніўня 1262 году.
У 1264 годзе пасьля сьмерці бацькі атрымаў Усходнюю Галічыну з Галічам, Забужжам з Белзам, Чэрвенам, Холмам, Мельнікам і Дарагічынам. У тым жа годзе разам зь дзядзькам Васількам дапамог Войшалку вярнуць уладу ў Літве, заваяваць Нальшаны і Дзяволтву, адпомсьціць ворагам. Пасьля гэта на чале уласных войскаў і войскаў ВКЛ учыніў напад на Малую Польшчу, але Баляслаў Сарамлівы ў адказ парабаваў уладаньні Шварн і нанёс паразу яго пагоне пад Бранскам, гэта пахіснула пазыцыі Шварна ў Галіцка-Валынскім княстве на карысьць яго брата і канкурэнта Льва.
У 1266 годзе войска Шварна з падмацаваньнем з аддзелаў ВКЛ і татараў напала на Сандаміршчыну, але яго разьбіў Баляслаў Срамлівы 18 ліпеня 1266 году ў бітве пад Завіхостам, бо не дачакаўся валынскіх падмацаваньняў ад свайго дзядзькі Васількі і напаў на палякаў першым, за гэта Васілька і наракаў яму.
У 1267 атрымаў ад Войшалка велікакняскую ўладу ў ВКЛ.
У 1268 годзе памёр не пакінуўшы нашчадкаў. Паводле іншых зьвестак загінуў у бітве з войскамі брата Льва на раце Ясельдзе. Пахаваны ў Холме.
Пасьля яго сьмерці вялікім князем літоўскім зрабіўся Від.
| Папярэднік Войшалк |
Вялікі князь літоўскі 1267—1270 |
Наступнік Трайдзень |
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Шварн // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 755.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
|
||||||||||
