Школа Аналаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Школа Аналаў – найважнейшая з францускіх і сусьветных гістарычных школаў дваццатага стагодзьдзя. Гісторыкі-аналісты заснавалі новую мэтадалёгію й практыку гістарыяграфіі (nouvelle histoire). Зрабілі тры важнейшыя новаўвядзеньні: зварот да эканомікі і грамадства, засваеньне колькаснага матэрыялу й арыентацыя на доўгатэрміновае разьвіцьцё. Імя школы паходзіць ад іх публіцыстычнай трыбуны – часопіса “Аналы” (Annales d'histoire économique et sociale, з 1994 - Annales. Histoire. Sciences sociales)

Агульная гістарыяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напісаньне гісторыі ў сэньсе “Аналаў” па сёньняшні дзень абазначае разнастайнасьць мэтадаў і адкрытасьць да новаўвядзеньняў, таму вельмі цяжка казаць пра асобную школу гісторыяпісаньня “Аналаў”. Аднак важнейшым для “Аналаў” было дасьледваньне т.зв. структурнай гісторыі: больш чым самі падзеі аналістаў цікавілі сілы і законы, якія прывялі да гэтых падзеяў. Далей за ўсіх пайшоў ў гэтым Фэрнан Брадэль (Fernand Braudel), які дасьледаваў “квазі нерухомую” гісторыю зямлі для жыцьця людзей. Гэтыя доўгія цыклы ён назваў “доўгая працягласьць(даўжыня)”(longue durée) і апісаў ў сваім галоўным творы “Міжземнае мора” уплыў клімату і формаў ляндшафту на людзей і грамадствы.

Магчыма выдзяліць дзьве галоўныя прыкметы школы “Аналаў”: сувязь мэтодыкі сацыяльных навук блізкіх да гісторыі й адмежаваньне ад т.зв. “верхняга покрыва гісторыі”, або выключна палітычных падзей. Было падкрэсьлена становішча гістарыяграфіі зь яе прынцыпова бязьмежным, у прамым сэньсе, прадметам (histoire totale), як цэнтрам ўнутры сацыяльных і культурных дасьледваньняў. Адсюль паходзіць антыдагматычная накіраванасьць школы "Аналаў".

Гісторыя мэнталітэту й іншыя віды колькаснай гісторыі таксама былі ўведзены таскама школай “Аналаў”. Для наступнай пастаноўкі пытаньня аналісты мусілі заўжды вынаходзіць новы крыніцы, так праз іх упершыню сістэматычна былі прааналізаваныя тэстамэнты, крыніцы па шлюбных справах і падрабязных аглядах (кшталту інвэнтароў), каб праз статыстыку даведацца болей аб жыцьці звычайных людзей. Філіп Арыэ (Philipp Ariès) выкарыстоўваў партрэт, каб дасьледаваць становішча дзяцей ў грамадстве. Цесныя узаемасувязі гісторыя мела з археалёгіяй, ад чаго французская археалёгія сярэднявечча у пачатковай фазе мела шмат выгодаў. Аналісты шмат зрабілі для дасьледваньняў гісторыяў асобных правінцыяў і земляў (Марк Блок, Жорж Дзюбі, Эмануэль Ле Рой Ладзюры).

Школа “Аналаў” паўплывала на шматлікія эўрапейскія і сусьветныя тэарэтычныя дасьледваньні ў розных гуманітарных дысцыплінах, да прыкладу яе моцны ўплыў зазналі нямецкая школа сацыяльнай гісторыі ці амэрыканская тэорыя сусьветнай сістэмы, сусьветнай гісторыі і гісторыі навакольнага асяродзьдзя. У першыя часы свайго існаваньня "Аналы" зьвярталіся збольшага да вывучэньня мэнталітэту. А ў канцы перайшлі зноў да біяграфій асобных пэрсон “на гарызонце” (Жак Ле Гоф), прычым тыповае для "Аналаў" – адмаўленьне ад індывідуальных асаблівасьцяў-выпадкаў – сёньня значна ўзрасло.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адмова ад гісторыі падзеяў, адмова ад палітычнай, дыпляматычнай і мілітарнай гісторыі (форма напісаньня гісторыі найбольш характэрная для міжваеннай Нямеччыны) крытыкаваліся навукоўцамі: школа “Аналаў” занадта аддалілася ад канкрэтных дакладных фактаў, прыводзіла анахранічныя аргумэнты і зыходзіла пры інтэрпрэтацыі мінулага занадта моцна з таго, што трэба чакаць зь яе тэорыі. Тут выяўляецца прынцыповае супярэчнасьць, беручы да ўвагі мэтадычны шлях набліжэньня ў гісторыю, шляхі для вырашэньня якога ня могуць вынайсьці дасюль.

Першае пакаленьне аналістаў (1928-1945)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На зломе ХІХ і ХХ ст. францускія гісторыкі былі атакаваныя прадстаўнікамі сумежных дысцыплін з дакорам, што гісторыя як навука была ня здольная да далейшага разьвіцьця. Яна заўжды апісвала асобныя выбітныя выпадкі і ня была здольная да стварэньня абагульняючых тэорый (на прыкладзе гістарыяграфіі гістарызму). І у будучым яна магла б толькі пастаўляць прыклады для сацыялёгіі. Адначасова францускі географ Пауль Відаль дэ ля Бланш апісваў уплыў навакольнага асяродзьдзя на разьвіцьцё чалавека і, такім чынам, займаў поле гісторыкаў.

У гэты час складаны для гістарычнай навукі час узьнікла школа "Аналаў". Гісторыкі падзялілі разьвіцьцё школы Аналаў на 4-ы пакаленьні: першае утвараюць заснавальнікі школы Аналаў Люсьен Феўр і Марк Блок, якія прывязалі да гістарыяграфіі ўзьнікшыя на зломе стагодзьдзяў дысцыпліны (сацыялёгію, лінгвістыку, геаграфію, псыхалёгію) і падкрэсьлілі актыўную ролю гісторыкаў пры разуменьні прадмета узаемазьвязаных з гісторыяй сацыяльных дысцыплін. Першым гісторыкам-аналістам удалося зрабіць гэтыя дысцыпліны карыснымі для гісторыка. У час іх працы ва ўнівэрсітэце Страсбурга ў 1920-ыя гады, яны працавалі ў вобласьці сацыялёгіі і геаграфіі, што дазволіла ім пераняць іх мэтады ў гістарыяграфію. І ўрэшце ў 1929 годзе яны заснавалі часопіс “Аналы” ("Annales"). Ідэя часопіса быў своеасаблівым водгукам на паўсталы ў 1903 годзе нямецкі часопіс “Квартальныя нарысы да сацыяльнай і эканамічнай гісторыі” ("Vierteljahresschrift für Sozial- und Wirtschaftsgeschichte").

Другое пакаленьне (1946-1969)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнікі: (Фэрнан Брадэль і Эрнэст Ляброўс) набылі шырокую вядомасьць пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Тады ж школа інстытуцыяналізавалася ў заснаванай ў 1947 годзе 6-ай сэкцыі пры Вышэйшай школе практычных дасьледваньняў (École Pratique des Hautes Études) ў Парыжы. "Аналы" сталі самым уплывовым накірункам ў фаранцускай гістарыяграфіі і зрабілі значыны ўнёсак у міжнародным маштабе.

Трэцяе пакаленьне (з 1969)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнымі прадстаўнікамі трэцяга пакаленьня школы Аналаў сталі Жорж Дзюбі (George Duby), Пьер Шён (Pierre Chaunu), Жак Ле Гоф (Jacques Le Goff) і Эмануэль Ле Рой Ладзюры (Emmanuel Le Roy Ladurie). Гэтае пакаленьне атрымала разьвіцьцё ў 1950-60-ыя гады. З эканамічнай і сацыяльнай гісторыі яны перайшлі да вывучэньня гісторыі культуры, тэмы якая дасягнула найбольшага росквіту ў 1970-годзе.

Аналісты гэтай генэрацыі разьвіваюць мэтад “доўгіх працягласьцяў” да статыстычнага выкарыстаньня вялікага мноства наяўных аднастайных крыніц, іншыя ставілі дасьледваньне культурнага фэнамэну як важнейшы фактар вывучэньня гісторыі мэнталітэту. Гісторыкі гэтага часу спрабавалі злучыць старыя напрацоўкі ў галіне эканамічнай гісторыі з новымі дасьледваньнямі ў вобласьці мэнталітэту.

Чацьвёртае пакаленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 70-ых гадоў пачалося станаўленьня чацьвёртага пакаленьня гісторыкаў-аналістаў. Адчувальным стала яшчэ мацнейшая дыфэрынцыяцыя ў мэтадах і прадмеце дасьледваньня. У гэты час "Аналы" сталі адназначына дамінуючай гістарычнай школай Францыі, яе парадыгмы і мэтады праз новыя дадаткі разьвіваліся ў новых накірунках сусьветнай гістарычнай навукі (мікрагісторыя ў Італіі, дыскурс постмадэрна). Напрацоўкі ў галіне гісторыі мэнталітэту утварылі ўмовы для стварэньня гістарычнай антрапалёгіі. З іншага боку шырокая дыфэрынцыяцыя накірунака прывяла, насуперак першапачатковай парадыгме, ў пэўных выпадках да дасьледваньняў у галіне палітычнай гісторыі.

Прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]