Шлезьвіг-Гальштайн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Шлезьвіг-Гальштайн Schleswig-Holstein |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Нямеччына |
| Статус | Фэдэральная зямля |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кіль |
| Найбуйнейшыя гарады | Кіль, Любэк. |
| Дата ўтварэньня | 23 жніўня 1946 |
| Прэм’ер-міністар | Пэтэр Гары Крыстэнсэн |
| Афіцыйныя мовы | Нямецкая |
| Мовы ва ўжытку | Нямецкая, Ніжненямецкая, Паўночнафрыская, Дацкая, Цыганская. |
| Насельніцтва (2010) | 2 834 221 |
| Шчыльнасьць | 179 чал./км² |
| Плошча | 15 799, 38 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
Шлезьвіг-Гальштайн (па-нямецку: Schleswig-Holstein, па-дацку: Slesvig-Holsten, па-фрыску Slaswik-Holstiinj, па-ніжненямецку: Sleswig-Holsteen) — адна з 16 фэдэратыўных земляў Нямеччыны, разьмешчаная на крайнім поўначы краіны. Плошча 15 799 км². Насельніцтва па стане на 31 кастрычніка 2010 складала 2 834 221 чалавек. Мяжуе на поўначы з Даніяй, на поўдні — з Гамбургам і Ніжняй Саксоніяй, на паўднёвым усходзе — Мэкленбургам-Пярэдняй Памэраніяй, на захадзе абмываецца Паўночным морам, а на ўсходзе — Балтыйскім. Сталіца й найбуйнейшы горад — Кіль (238 049 жыхароў). Буйным горадам зьяўляецца таксама Любэк (209 890 жыхароў).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Шлезьвіг-Гальштайн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |