Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шляхціц Завальня
польск. Szlachcic Zawalnia
Вокладка выданьня 1844 году
Жанр: празаічны зборнік
Аўтар: Ян Баршчэўскі
Мова арыгіналу: польская
Асобнае выданьне: 18441846

«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» (па-польску: Szlachcic Zawalnia, czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach) — няскончаны празаічны зборнік Яна Баршчэўскага, выдадзены ў 18441846 гг. у чатырох кнігах.

У «Шляхціцы Завальні» пісьменьнік закранае ўсё кола пытаньняў, зьвязаных зь беларускай нацыянальнай думкай. Ім робіцца спроба геаграфічнага апісаньня краю, яго гісторыі і эканамічнага стану. З большай паўнатой Ян Баршчэўскі падае своеасаблівасьці нацыянальнага характару беларуса, яго сьветапогляду і нутранага боку душы[1].

Кампазыцыйна «Шляхціц Завальня» складаецца з трыццаці васьмі частак: апавяданьняў-прыпавесьцяў, устаўных навэлаў, лірычных адступленьняў і ўспамінаў, зьвязаных паміж сабой асобай слухача і камэнтатара апавяданьняў шляхціца Завальні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пач. XX ст.: Падруч. для філ. фак. пед ВНУ / Т.Э. Багдановіч, У.В. Гніламёдаў, Л.С. Голубеваі інш; Пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 169