Шон Сэнт-Лэджэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шон Сэнт-Лэджэр
Шон Сэнт-Лэджэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 сьнежня 1984 (29 гадоў)
Бірмінггэм, Ангельшчына
Рост 183 см
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2006
2006—2011
2009
2011—2014
2013
Пітэрбора Юнайтэд
Прэстан Норд Энд
Мідлзбра
Лэстэр Сіці
Мілўол
79 (1)
185 (10)
15 (2)
36 (0)
6 (0)
Зборныя
2009— Ірляндыя 30 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
11 чэрвеня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
18 чэрвеня 2012.

Шон Патрык Сэнт-Лэджэр-Гол (па-ангельску: Sean Patrick St Ledger-Hall; 28 сьнежня 1984, Бірмінггэм, Ангельшчына) — ірляндзкі й ангельскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Ірляндыі. Кар’ера Сэнт-Лэджэр пачалася ў горадзе Пітэрбара. Ён трапляў у «Прэстан Норт Энд», а таксама некаторы час правёў у арэндзе ў клюбе «Мідлзбра» да свайго пераезду ў стан «Лэстэр Сіці» ў 2011 годзе.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Пітэрбора Юнайтэд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’ера Сэнт-Лэджэра пачалася з моладзевага складу каманды «Пітэрбора Юнайтэд», пасьля якога ён патрапіў у ейны асноўны склад у 2002 годзе. У гэтым клюбе, у асноўным, выконваў ролю цэнтральнага абаронцы, аднак часам выступаў і ў ролі апорнага паўабаронцы.

«Прэстан Норт Энд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2006 году Сэнт-Лэджэр падпісаў кантракт з клюбам «Прэстан Норт Энд» на тры гады за ганарар ў 225 тысячаў фунтаў стэрлінгаў.

«Мідлзбра»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2009 года ён, на правах арэнды, перайшоў у «Мідлзбра» з правам падоўжыць арэнду ў зімовае трансфэрнае вакно[1], але каманды ня здолелі дамовіцца, і абаронцу прыйшлося вярнуцца ў «Прэстан Норт Энд»[2]. Ягоны дэбют за «Мідлзбра» адбыўся 15 верасьня 2009 году ў матчы супраць «Шэфілд Уэнздэй» (3:1), а першы гол ён забіў 26 верасьня ў гульні супраць «Ковэнтры Сіці» (2:2).

«Лэстэр Сіці»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 2011 году зьяўляецца гульцом «Лэстэр Сіці». 9 траўня 2014 году пакінуў клюб пасьля таго як скончыўся тэрмін дзеяньня кантракту.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не зважаючы на тое, што Сэнт-Лэджэр і нарадзіўся ў Ангельшчыне, але ўсё ж ён палічыў за лепшае гуляць за сваю гістарычную радзіму, як у свой час і ягоны дзядуля з горада Карлоў. Ягоны дэбют за зборную Ірляндыі адбыўся 6 чэрвеня 2009 года ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Баўгарыі, які скончыўся зь лікам 1:1[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ St Ledger completes Boro switch. BBC Sport
  2. ^ Strachan reveals St Ledger talks. Skysports
  3. ^ Sean St. Ledger. Футбольная Асацыяцыя Ірляндыі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шон Сэнт-Лэджэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў