Шпік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шпік

Шпік[1][2][3] — цэнтральны орган кроваўтварэньня, разьмешчаны ў губчатым рэчыве касьцей і касьцёвамазгавых поласьцях хрыбетных жывёл і чалавека. Выконвае таксама функцыі біялягічнай аховы арганізма і косьцеўтварэньня.

У чалавека шпік зьяўляецца на 2-м месяцы эмбрыянальнага разьвіцьця ў закладцы раменьніцы, на 3-м месяцы — у лапатках, рэбрах, грудзіне, хрыбетках і інш., на 5-м — функцыянуе як асноўны кроваўтваральны орган. Маса шпіка ў дарослага чалавека да 3700 г (3,4—5,9% ад масы цела). Складаецца з рэтыкулярнай тканкі, крывятворных і тлушчавых вузаў; забясьпечаны нэрвамі і крывяноснымі судзінамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Шпік(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Шпік // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  3. ^ Мозг костный // Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік / Уклад. А. Стасевіч, С. Варыёцкі. — Менск: Тэхналогія, 1993.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Іваноў Я. Касцявы мозг // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.