Шпіцбэрген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шпіцбэрген
Svalbard
Шпіцбэрген
Сьцяг Шпіцбэргена Герб Шпіцбэргена
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«-»
Месцазнаходжаньне Шпіцбэргена
Афіцыйная мова нарвэская
Сталіца -
Найбуйнейшы горад -
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Гаральд V
Пэр Сэфланд
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
- месца ў сьвеце
61 022 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
- месца ў сьвеце
2 321
0,035/км²
СУП
 • агульны (-)
 • на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
-
-
Валюта Нарвэская крона (NOK)
Часавы пас
 • улетку
UTC+1 (UTC+1)
+1 (UTC+1)
Незалежнасьць
-
-
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .sj
Тэлефонны код +-
Мапа Шпіцбэргенe

Шпіцбэ́рген (па-нарвэску: Svalbard) – нарвэская правінцыя ў Арктыцы, месьціцца на архіпэлягу Шпіцбэрген. Знаходзіцца ў 800 км на поўнач ад Нарвэгіі і ў 1100 км ад палярнага круга. Архіпэляг адышоў Нарвэгіі згодна з дамовай 1920 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верагодна выспы былі адкрытыя вікінгамі, а афіцыйнае адкрыцьцё адбылася ў 1596 годзе нідэрляндзкім вандроўнікам Вільлемам Барэнцам. Пасьля гэтага выспы выкарыстоўваліся як база нарвэскіх і расейскіх кітабояў і рыбакоў. Паміж 1669 і 1778 гадамі на Шпіцбэргене часта бывалі галяндзкія рыбакі, якія заснавалі тут горад Смеерэнбург. З канца XVIII стагодзьдзя выспы выкарыстоўваліся як база для палярных экспэдыцыяў.

У пачатку ХХ стагодзьдзя тут былі адкрытыя радовішчы вугалю. Згодна з дамовай (Шпіцэргенскі трактат) 1920 году выспы перайшлі пад кіраўніцтва Нарвэгіі. Яле ўмовы трактата забясьпечылі права на распрацоўку радовішчаў, рыбную лоўлю, правядзеньне навуковых дасьледаваньняў іншым краінам. У нашы дні распрацоўкай вугальных радовішчаў займаюцца нарвэскія і расейскія кампаніі. Польшча мае тут сваю навуковую станцыю.

Hinlopenstretet1 (js).jpg

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад архіпэлягу ўваходзяць наступныя выспы:

яшчэ шмат невялікіх выспачак.

Spitsbergen reindeer02.jpg

Каралеўская выспа, Швэдзкая выспа і Абэлоя ўтвараюць Зямлю караля́ Ка́раля. Самай высокай кропкай архіпэлягу лічыцца гара Ньютантопэн (1713 м). Прыкладна 60% паверхні выспаў пакрытыя ледавікамі. Палярная ноч на Шпіцбэргене цягнецца з 20 траўня да 26 жніўня, а палярная ноч з 26 кастрычніка да 15 лютага.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самыя нізкія тэмпэратуры назіраюцца ў лютым і складаюць каля -20 °C, самыя высокія ў ліпені, +4,4 °C. Зімняя тэмпэратура вагаецца ад -25° да +5 °C, а летам ад +2° да +18 °C. Самая нізкая тэмпэратура зарэгістраваная на выспах склала −46,3 °C, а самая высокая +24,5 °C. Значны ўплыў на клімат аказвае Гальфстрым.

Svalbard9.jpg

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Шпіцбэргена налічвае каля 2,8 тыс. чалавек, перш за ўсё нарвэжцаў і расейцаў, якія ў асноўным займаюцца здабычай карысных выкапняў. Увогуле выспы лічацца самай паўночнай зямлёй заселенай чалавекам. Большасьць насельніцтва працуе тут згодна з кантрактамі. Самай ужываемай мовай зьяўляецца нарвэская.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шпіцбэргенсховішча мультымэдыйных матэрыялаў