Штат ЗША

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Штаты ЗША)
Перайсьці да: навігацыя, пошук

Штат (па-ангельску: state - дзяржава, краіна) — асноўная дзяржаўна-тэрытарыяльная адзінка ЗША (50 штатаў), якая мае значную ступень сувэрэнітэту ва ўнутраных справах і што саступае ўсю поўнасьць паўнамоцтваў фэдэральным уладам у адносінах з замежнымі дзяржавамі. Прыняцьцю якой-небудзь тэрыторыі ў склад Злучаных Штатаў папярэднічае працяглая працэдура: абавязковае прыняцьцё тэрыторыяй уласнай канстытуцыі, якую павінен задаволіць Кангрэс ЗША, прыймаючы рашэньне аб яе прыняцьці ў склад Злучаных Штатаў. Не мае правы выхаду з складу Злучаных Штатаў.

[рэдагаваць] Гісторыя

Слова зьявілася яшчэ ў каляніяльны перыяд (прыкладна ў 1648) — ім звалі часам асобныя калёніі; стала выкарыстоўвацца паўсюдна пасьля прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці у 1776.

[рэдагаваць] Назвы штатаў

Слова state уваходзіць у назвы 46 штатаў (напрыклад, State of Texas).

У аснове паходжаньня пэўных назваў штатаў ляжаць шэсьць крыніц: назвы 26 штатаў — індзейскага паходжаньня (зь іх, прынамсі, адно — Айдага — насамрэч прыдуманае слова), назва Аляска – з мовы эскімосаў, Гаваі — з гавайскай мовы; у 11 штатаў назвы ангельскага паходжаньня; у шасьці — гішпанскага, у трох — францускага, назва Род-Айлэнд узята з нідэрляндзкай мовы, і, нарэшце, назоў аднаго штата — Вашынгтон (штат) — мае карані ў гісторыі ЗША.

Асабістыя прылады