Штурм Грац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Штурм
Поўная назва па-аўстрыйску: Sportklub Sturm Graz
Заснаваны 1 траўня 1909
Горад Грац, Аўстрыя
Стадыён УПЦ-Арэна
Умяшчальнасьць: 15 400
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sksturm.at (ням.)​ (анг.)

«Штурм» (па-нямецку: Sturm) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Грацу. Заснаваны ў 1909 годзе. Трохразовы чэмпіён Аўстрыі і шасьціразовы ўладальнік Кубка Аўстрыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Штурм» быў закладзены ў 1909 годзе як працоўная каманда ў процівагу да іншага грацаўскага клюбу ГАК, які паўстаў у 1902 годзе. У пэрыяд 1920-х і 1930-х гадоў каманда гулоўным чынам спаборнічала ў рэгіянальным чэмпіянаце Штырыі.

Па аншлюсе 1938 году Аўстрыя стала часткай Нямецкага Райху, і, такім чынам, аўстрыйскія клюбы сталі часткай нямецкага футбольнага зьвязу. «Штурм» у 1940 годзе ўзяў удзел у розыгрышы Кубка Нямеччыны. У наступным дружаны спаборнічала ў рэгіянальных лігах Нямеччыны. У 1949 годзе ўжо па Другой сусьветнай вайне «Штурм» далучыўся да аўстрыйскага нацыянальнага першынства, стаўшы першым клюбам ня зь Вены ў ім.

Першага сапрыўды вялікага посьпеху заўзятарам клюбу выпала пачакаць. Ачолены трэнэрам Ота Барычам, «Штурм» у сэзоне 1980—1981 гадоў фінішаваў другім у чэмпіянаце. Аўстрыйцы ўзялі ўдзел у розыгрышы Кубка УЭФА 1983—1984 гадоў. Клюб здолеў дайсьці да чвэрцьфіналу, перагуляўшы румынскі «Спортул Стэдэнцэск», італьянскую «Вэрону» і прадстаўніка НДР «Лякаматыў». Непераадольным для аўстрыйцаў быў ангельскі «Нотынггэм Форэст». Не зважаючы на тое, што пасьля выяздной паразы зь лікам 1:0, «Штурм» у асноўны час выгуляў у гасьцёў зь лікам 1:0, дзякуючы голу з пэнальці Божы Бакаты, ангельцы здолелі забіць гол у дадатковы час і крочыць далей у паўфінал[1].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нідэрляндаў Бр К’ель Схэрпэн (ар. Брайтан) 2000
2 Сьцяг Шатляндыі Аб Макс Джонстан 2003
4 Сьцяг Славеніі ПА Ён Горэнц Станкавіч 1996
5 Сьцяг Швайцарыі Аб Грэгары Вютрых 1994
6 Сьцяг Аўстрыі Аб Аляксандар Боркавіч 1999
8 Сьцяг Аўстрыі ПА Аляксандар Прас 2001
9 Сьцяг Польшчы Нап Шыман Ўладарчык 2003
10 Сьцяг Грузіі ПА Атар Кітэішвілі 1996
11 Сьцяг Аўстрыі Нап Манпрыт Заркарыя 1996
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Хаві Сэрана (ар. Атлетыка) 2003
15 Сьцяг Даніі Нап Вільям Бёвінг 2003
16 Сьцяг Чэхіі Бр Віцязслаў Яраш (ар. Лівэрпул) 2001
18 Сьцяг Даніі Нап Міка Бірэт (ар. Арсэнал) 2003
19 Сьцяг Славеніі ПА Томі Горват 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Нарвэгіі Нап Сээдзі Ята 2003
21 Сьцяг Аўстрыі Аб Самуэль Штуклер 2001
22 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Юсуф Газібегавіч 2000
24 Сьцяг Бэльгіі Аб Дымітры Лявале (ар. Мэхэлен) 1997
25 Сьцяг Аўстрыі ПА Штэфан Гірлендэр (капітан) 1991
27 Сьцяг Аўстрыі Аб Габрыель Гайдэр 2002
28 Сьцяг Аўстрыі Аб Давід Шнэг 1998
31 Сьцяг Аўстрыі Бр Люка Марыч 2002
35 Сьцяг Аўстрыі Аб Нікляс Гайргофэр 2000
36 Сьцяг Малі Нап Амадзі Камара 2005
38 Сьцяг Аўстрыі Нап Леон Гргіч 2006
40 Сьцяг Аўстрыі Бр Матэо Бігнэцьці 2004
42 Сьцяг Аўстрыі Аб Давід Афэнгрубэр 2001

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]