Штучны інтэлект

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Шту́чны інтэле́кт (па-ангельску: artificial intelligence, AI) — інтэлект машынаў і навуковая праблема па ягонаму стварэньню, а таксама разьдзел кампутарнай лінгвістыкі і інфарматыкі, якая займаецца фармалізацыяй праблемаў і задачаў, якія нагадваюць задачы, што выконваюцца чалавекам. Пры гэтым у большасьці выпадкаў альгарытм рашэньня задачы невядомы загадзя. Дакладнага вызначэньня гэтай навукі няма, паколькі ў філязофіі ня вырашана пытаньне пра прыроду і статус чалавечага інтэлекту. Няма і дакладнага крытэра дасягненьня кампутарам «разумнасьці», хоць для штучнага інтэлекту быў прапанаваны шэраг гіпотэзаў, напрыклад, тэст Т’юрынга або гіпотэза Ньюэла-Саймана. У цяперашні час існуе шмат падыходаў як да разуменьня задачаў штучнага інтэлекту, гэтак і да стварэньня інтэлектуальных сыстэмаў.

Джон Макарці, вынаходнік тэрміну ў 1956 годзе, даў наступнае тлумачэньне: навука і тэхналёгія стварэньня інтэлектуальных машын[1]. Навука базуецца на ідэі, што разумнасьць, галоўная ўласьцівасьць Homo sapiens, можа быць дасьледаваная і апісаная настолькі падрабязна, што можна сымуляваць яе пры дапамозе машыны[2].

Гэтая навука зьвязаная з псыхалёгіяй, нэўрафізыялёгіяй, трансгуманізмам і іншымі навукамі. Як і ўсе кампутарныя навукі, яна выкарыстоўвае матэматычны апарат. Асаблівае значэньне маюць для яе філязофія і робататэхніка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Штучны інтэлектсховішча мультымэдыйных матэрыялаў