Штырыя (зямля)
Штырыя (па-нямецку: Steiermark, па-баварску: Steiamårk, па-славенску: Štajerska) — фэдэральная зямля на паўднёвым усходзе Аўстрыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Грац.
Штырыя — другая па плошчы і чацьвёртая па колькасьці насельніцтва фэдэральная зямля Аўстрыі. Яна мяжуе з правінцыямі Карынтыя, Зальцбург, Верхняя Аўстрыя, Ніжняя Аўстрыя і Бургенлянд, а таксама на поўдні з рэспублікай Славенія. Жыхары называюць сябе штырыйцамі. Сталіца зямлі — Грац, другі па колькасьці насельніцтва аўстрыйскі горад.
Плошча фэдэральнай зямлі Штырыя — 16 391,93 км ², насельніцтва — 1 млн 183 тыс. 303 чалавека, што складае 14,7% насельніцтва Аўстрыі, з гэтага ліку жыхароў фэдэральнай зямлі 19,1% прыпадае на Грац. Рэлігія пераважнай большасьці насельніцтва (81,3%) рымска-каталіцкая.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Штырыя (зямля) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||