Шубічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шубічы
трансьліт. Šubičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шаняўскі
Вышыня: 171 м н. у. м.
Насельніцтва: 64 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225170[1]
СААТА: 1256880091
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′48″ пн. ш. 24°22′55″ у. д. / 52.54667° пн. ш. 24.38194° у. д. / 52.54667; 24.38194Каардынаты: 52°32′48″ пн. ш. 24°22′55″ у. д. / 52.54667° пн. ш. 24.38194° у. д. / 52.54667; 24.38194
Шубічы на мапе Беларусі ±
Шубічы
Шубічы
Шубічы
Шубічы
Шубічы
Шубічы

Шу́бічы[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шаняўскога сельсавету. Знаходзіцца за 5 км на захад ад Пружанаў, 17 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўней вёска з усіх бакоў была акружаная лесам. Лес з поўначы (Камароўшчына), бярозавы гай з захаду (Казюмрынак) і сасновы бор з усходу захаваліся. З поўдню за ворнымі землямі і поплавам пачынаўся малады алешнік (Пагоня), за савецкім часам пасьля мэліярацыі пераўтвораны ў ворыва[3].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1563 — у Чахецкім вайтоўстве, належыць да Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі (Вялікае Княства Літоўскае)[4].

За расейскім часам — вёска ў Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. На пачатку XX стагодзьдзя 224 жыхары; маёнтак Шубічы — 6 жыхароў.

За польскім часам — фальварак[6] і вёска ў гміне Шані[7], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[8]. У 1921 року 244 жыхары, 61 двор. У фальварку Шымана Бжэзінскага[9] (Брызінскага) вырошчваліся бульба й агародніна; мелася 50 дойных кароваў, коні, сьвіньні; сыраварня[3].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Адразу па прыходзе Саветаў маёмасьць Бжэзінскіх канфіскаваная. Перад вайной тры сыны Бжэзінскіх эмігравалі ў ЗША, а ўласьнік маёнтку з жонкай і чацьвертым сынам пераехалі ў Пружаны. Далейшы іхні лёс невядомы[3]. Панскі маёнтак быў аддадзены на кватэры вайскоўцам, у клуні круцілі кіно.

Па вайне ў 1944 року ў Шубічах была адчыненая пачатковая школа, якая разьмясьцілася ў тым самым маёнтку Бжэзінскіх. У кастрычніку 1949 створаны калгас «Малады бальшавік», у 1950 далучаны да шаняўскога «Ленінскага шляху» (цяпер ААТ «Шані-аграпрадукт»)[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 314 жыхароў, 85 двароў (перапіс); 1970 год — 296 жыхароў; 1999 год — 102 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 94 жыхары, 49 двароў; 2005 год — 89 жыхароў, 48 двароў[10]; 2010 год — 64 жыхары

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабільная дарога Н535 Пружаны — Шубічы — Клятное[11].

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Шубичи (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 16 чэрвеня 2012 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 256
  3. ^ а б в г Пятро Бабрук. Там, дзе вяз шуміць… // Раённыя будні. — 13 чэрвеня 2012. — № 45 (9491). — С. 5.
  4. ^ Szubicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 646
  5. ^ Zabłocie (42) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 186
  6. ^ Szubicze, фальварак. Radzima.net. Праверана 16 чэрвеня 2012 г.
  7. ^ Szubicze, вёска. Radzima.net. Праверана 16 чэрвеня 2012 г.
  8. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 16 чэрвеня 2012 г.
  9. ^ Pruzana list 1930 (анг.). Children of Pruzany and the Surrounding Area. Праверана 22 чэрвеня 2012 г.
  10. ^ Шубічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 546
  11. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 16 чэрвеня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]