Шумэр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Шумэр — старажытная краіна ў Паўднёвай Мэсапатаміі, на землях сучаснага Ірака. Існавала ў 4—2 тыс. да н. э.
Старажытныя паселішчы на гэтых землях вядомыя з 4 тыс. да н. э. У 2-й пал. 4 тыс. да н. э. заселена шумэрамі, якія заснавалі тут гарады-дзяржавы: Кіш, Лагаш, Ума, Ур, Урук і інш.
Асноўныя заняткі насельніцтва: рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля, рамёствы. Эканоміка Шумэра была заснавана на ірыгацыйным земляробстве: у абшчынных, храмавых і буйнаўласніцкіх гаспадарках выкарыстоўвалася праца вольных абшчыньнікаў, кліентаў, рабоў.
Літаратура [рэдагаваць]
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.11. Футбол — Яя; Дадатак / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1974. — 656 с.: іл., карты.
- БелЭн у 18 т. Т. 17. - Мн., 2003.