Шураны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шураны
Šurany
Царква Сьвятога Стэфана ў Шуранах
Царква Сьвятога Стэфана ў Шуранах
Coa Slovakia Town Šurany.svg Suranylajka.gif
Герб Шуранаў Сьцяг Шуранаў
Першыя згадкі: 1138
Краіна: Славаччына
Край: Нітранскі
Раён: Новэ Замкі
Мэр: Імрых Варады
Плошча: 59,812 км²
Вышыня: 123 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:
• этнічны склад:

10 460 чалавек
175 чал/км²
славакі (97 %), вугорцы (1 %)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: 0 35
Паштовы індэкс: 942 01
Аўтамабільны код: NZ
Геаграфічныя каардынаты: 48°05′14″ пн. ш. 18°11′10″ у. д. / 48.08722° пн. ш. 18.18611° у. д. / 48.08722; 18.18611Каардынаты: 48°05′14″ пн. ш. 18°11′10″ у. д. / 48.08722° пн. ш. 18.18611° у. д. / 48.08722; 18.18611
Шураны на мапе Славаччыны
Шураны
Шураны
Шураны
http://www.surany.sk/

Шураны (да 1927 году — Вялікія Шураны; па-славацку: Šurany, па-вугорску: Nagysurány) — горад у раёне Новэ Замкі Нітранскага краю на паўднёвым захадзе Славаччыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Археалягічныя дасьледваньні паказваюць, што абшар сучаснага гораду быў заселены яшчэ ў нэаліце. Упершыню горад упамінаецца ў 1138 годзе пад назвай «villa Suran» у лісьце вугорскага караля Бэлы II. У XIV стагодзьдзі тут пабудавалі крэпасьць. У 16631684 — пад турэцкай акупацыяй. У 1725 годзе крэпасьць была зьнішчаная. У 1832 годзе Шураны становяцца каралеўскім горадам. У 1854 годзе тут была заснаваная цукровая фабрыка (закрытая ў 2000)[1]. Горад быў часткай Вугоршчыны да 1920 году.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шураны палягаюць на вышыні ў 123 м над узроўнем мора і пакрываюць плошчу ў 59 812 км²[2]. Горад разьмяшчаецца на Дунайскай нізіне ля ракі Нітра за 13 км ад Новых Замкаў і прыкладна за 100 км ад Браціславы.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва налічвае 10 491 чалавек. Нацыянальны склад: 97,28% — славакі, 1,12% — вугорцы, 0,64% — чэхі. Рэлігійны склад: 80,02% — рыма-каталікі, 14,76% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 1,19% — лютэране[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ :: Vítajte na stránkach mesta Šurany ::. .:: www.surany.sk ::
  2. ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2008-02-10 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]