Шчасьце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шчасьце

Шча́сьце — 1) псыхалягічны стан, пры якім чалавек адчувае ўнутраную задаволенасьць умовамі свайго быцьця, поўніцу і асэнсаванасьць жыцьця, і ажыцьцяўленьне свайго прызначэньня; 2) эўфарычны стан індывіда падчас фрустрацыі.

Да гэтага часу фэномэн шчасьця вывучаецца філязофіяй, этыкай і псыхалёгіяй. Аднак з прычыны таго, што канкурэнцыя ідэалёгіяў набывае асабліва востры характар, патрабуецца строга навуковы падыход да дадзеных дасьледаваньняў. Гэта нараджае неабходнасьць стварэньня асаблівай навукі (напр., «фэліцыталёгіі» або «эўдэмалёгіі»).