Шчупак звычайны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Шчупак звычайны
Esox lucius1.jpg
Шчупак звычайны
Навуковая клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Від Шчупак звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Esox lucius
Brochet Luc Viatour .jpg

Шчупак звычайны (па-лацінску: Esox lucius), рыба сям. шчупаковых. Пашыраны ў прэсных водах Эўразіі i Паўночнай Амэрыкі. Жыве звычайна ў прыбярэжнай зоне, у водных зарасьнiках, у непраточных цi слабапраточных водах. На Беларусi трапляецца паўсюдна.

Даўжыня да 1,5 м, маса да 35 кг (звычайна да 1 м i 8 кг). Цела тарпедападобнае, галава вялікая, пашча шырокая. Афарбоўка зьменлiвая, залежыць ад асяродзьдзя: шэра-зеленаватая, шэра-жаўтаватая, шэра-бурая, сьпiна цямнейшая, бакi з буйнымi бурымi цi алiўкавымi плямамi, якiя ўтвараюць папярочныя палосы. Няпарныя плаўнiкi жаўтавата-шэрыя, бурыя з цёмнымi плямамi; парныя - аранжавыя. Кормiцца пераважна рыбай. Аб'ект промыслу i развядзеньня.

[рэдагаваць] Кухня

У продаж паступае ў жывым, ахалоджаным, замарожаным і кансэрваваным выглядзе. Мяса касьцістае, часам пахне цінай, утрымлівае 18,4 % бялку, 1,1 % тлушчу. Вялікую і сярэднюю шчуку часцей за ўсё выкарыстоўваюць рубленай (для рыбных катлетаў, хрыкадэлькі) і фаршыраванай, дробную (дробных шчупакоў масай каля 200—300 грамаў) адварваюць у наступным адвары: на 1 кг рыбы 0,75 л вады, па 1 карэньчыку (морква, пятрушка, селер), 1 цыбуліна, 3 гарошыны чорнага і 1 гарошына душыстага перца, 1 лаўровы ліст; усё разам варыцца 5—7 хвілінаў, затым у адвар кладуць рыбу і вараць да гатоўнасьці (прыкладна 20 хвілінаў), абавязкова на слабым вагні, не дапускаючы моцнага кіпеньня, затым рыбу вымаюць шумоўкай, выкладваюць на разагрэтае блюда, пасыпаюць зелянінай пятрушкі і падаюць з адварным картапляным і сьметанковым маслам. Дробнага шчупака можна таксама смажыць, выкарыстоўваць для вухі.

У ангельцаў у сяредзіне XX стагодзьдзя шчупак лічыўся самай смачнай і дарагой рыбай. У некаторых краінах і па сёньняшні дзень стравы з шчупака лічацца дэлікатэснымі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Шчупак звычайнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах