Шылакарчмянскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Шылакарчмянскі раён
Šilutės rajono savivaldybė
Silute COA.gif
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Статус раён
Уваходзіць у Клайпедзкі павет
Адміністрацыйны цэнтар Шылакарчма
Улучае 11 старостваў
Найбольшы горад Шылакарчма, Швэкшна, Жемайча-Науместа
Кіраўнік Віргіліюс Позінгіс
Насельніцтва (2007)
55 400 (1,5%, 13-е месца)
Шчыльнасьць 31,8 чал./км²
Плошча 1 706 км² (2,6%, 7-е месца)
Месцазнаходжаньне Шылакарчмянскага раёна
Шылакарчмянскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2
Тэлефонны код +441
Інтэрнэт-дамэн http://www.silute.lt

Шылакарчмянскі раён (па-летувіску: Šilutės rajono savivaldybė) – адміністрацыйная адзінка ў заходняй Летуве у складзе Клайпедзкага павета. Раён адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Малая Летува. Шылакарчмянскі раён вядомы тым, што тут знаходзіцца вусьце Нёмана. 20% плошчы раёна займаюць лясы, 20,4% - водная паверхня, 35,8% - сельскагаспадарчыя землі, 13,2% - палі, паселішчы і дарогі займаюць 3,5%.

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Шылакарчмянскім раёне знаходзяцца наступныя населеныя пункты:

  • 1 горад – Шылакарчма;
  • 7 мястэчак – Гардама, Катычы, Кінта, Русна, Швэкшна, Вайнута і Жэмайча-Науместа;
  • 311 вёсак.

Колькасьць насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шылакарчма – 21 476 чал;
  • Швэкшна – 2 053 чал;
  • Жемайча-Науместа – 1 716 чал;
  • Русна – 1 642 чал;
  • Тракседжа – 1 246 чал;
  • Юкнайча – 1 106 чал;
  • Вайнута – 993 чал;
  • Маціка – 967 чал;
  • Сауга – 945 чал;
  • Рагрына – 934 чал.

Староствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шылакарчмянскі раён падзелены на 11 старостваў:

  • Гардамскае (па-летувіску: Gardamo seniūnija);
  • Юкнайцкае (па-летувіску: Juknaičių seniūnija);
  • Катычайскае (па-летувіску: Katyčių seniūnija);
  • Кінтайскае (па-летувіску: Kintų seniūnija);
  • Русьненскае (па-летувіску: Rusnės seniūnija);
  • Сайгайскае (па-летувіску: Saugų seniūnija);
  • Шылакарчмянскае (па-летувіску: Šilutės seniūnija);
  • Швэкшненскае (па-летувіску: Švėkšnos seniūnija);
  • Усенскае (па-летувіску: Usėnų seniūnija);
  • Вайнуцкае (па-летувіску: Vainuto seniūnija);
  • Жэмайча-Наўместаўскае (па-летувіску: Žemaičių Naumiesčio seniūnija).