Шымкент

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шымкент
Шымкент
Coat of arms of Shymkent.png
Герб Шымкенту
Вобласьць: Паўднёва-Казахстанская
Плошча: 347 км²
Насельніцтва: 657 100[1] (2012)
Тэлефонны код: +7 7252
Паштовы індэкс: 160000
Аўтамабільны код: X
Геаграфічныя каардынаты: 42°18′00″ пн. ш. 69°36′00″ у. д. / 42.3° пн. ш. 69.6° у. д. / 42.3; 69.6Каардынаты: 42°18′00″ пн. ш. 69°36′00″ у. д. / 42.3° пн. ш. 69.6° у. д. / 42.3; 69.6
Шымкент на мапе Казахстану
Шымкент
Шымкент
Шымкент

Шымкент (па-казаску: Шымкент) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Паўднёва-Казахстанскай вобласьці. Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана й зьяўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны.

Прэзыдэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасьці горад у краіне[2]. Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краінаў СНД» у 2011 годзе[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XIXII стагодзьдзяў. На працягу стагодзьдзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсьцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагодзьдзя праз Сайрамскую аазу прайшлі ў Мавэранагр войскі Чынгісхана, пасьля чаго ён стаў часткай уладаньняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагодзьдзі ў выніку пасьпяховых ваенных дзеяньняў супраць ханаў Ак-Орды й Залатой Арды Тымур уключыў яго ў склад сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагодзьдзя Шымкент увайшоў у склад Казаскага ханства, затым на працягу XVIIXVIII стагодзьдзяў стаў аб’ектам нашэсьцяў джунгарскіх заваёўнікаў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большую частку насельніцтва гораду складаюць казахі (65%), у той час як сярод нацыянальных меншасьцяў лідэрства маюць расейцы (15%) і узбэкі (14%).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шымкент зьяўляецца адным зь вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шымкентсховішча мультымэдыйных матэрыялаў