Шымон Пэрэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Шымон Пэрэс
Shimon Peres by David Shankbone.jpg
שמעון פרס
прэзыдэнт Ізраілю
15 ліпеня 2007 — цяперашні час
Папярэднік: Машэ Кацаў
двойчы прэм’ер-міністар Ізраілю
1) 13 верасьня 1984 2) 5 лістапада 1995 — 1) 20 кастрычніка 1986 2) 18 чэрвеня 1996
Папярэднік: 1) Іцхак Шамір 2) Іцхак Рабін
Наступнік: 1) Іцхак Шамір 2) Біньямін Нетаньяху
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 1 жніўня 1923
Сьцяг Польшчы Вішнева, Валожынскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Нацыянальнасьць: Сьцяг Ізраілю габрэй
Бацькі: Іцхок Перскі,
Сара Мельцэр
Рэлігія: юдаізм
Узнагароды: Nobel prize medal.svg Нобэлеўская прэмія міру,
Шаблён:Ордэн Сьвятога Міхала і Сьвятога Георгія, тып ордэна ня вызначаны,
Кавалер ордэна Ганаровага легіёну
Shimon Peres signature.jpg

Шымо́н Пэ́рэс (народжаны Перскі, на іўрыце: שמעון פרס); нар. 1 жніўня 1923, мяст. Вішнева Польскае Рэспублікі, (цяпер у Рэспубліцы Беларусь) — найстарэйшы палітык Дзяржавы Ізра́іль, чыя палітычная кар’ера доўжыцца больш 65 гадоў, восьмы прэм'ер-міністар Ізраілю (1984-86 і 1995-96, хоць партыя пад яго кіраўніцтвам ні разу не перамагала на выбарах), дзявяты прэзыдэнт Ізраілюліпеня 2007). Шматгадовы чалец Кнэсэту (19592006), зьмяніў мноства міністэрскіх партфеляў. Лідэр партыі Авода (Партыя працы, 1977-92, 1995-97, 2001, 2003-05). Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1994 году (сумесна з Ясірам Арафатам і Іцхакам Рабінам).

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

[рэдагаваць] Маладосьць

Шымон Перскі нарадзіўся 1 жніўня[1] 1923 году ў мястэчку Вішнева Валожынскага павета Наваградзкага ваяводзтва Польшчы, (цяпер вёска Вішнева Валожынскага раёна Менскай вобласьці, Рэспубліка Беларусь). Яго бацька, Іцхок, працаваў лесьніком і рэдка бываў дома; маці Сара займалася гаспадаркай. Таму Шымон прывязаўся да свайго дзеда рабі Цві Мельцэру, знаўцы Торы і габрэйскай паэзіі. У дзевяць гадоў пачаў пісаць вершы, якія атрымалі прызнаньне вядомага габрэйскага паэта Хаіма Нахмана Бяліка. Захапленьне паэзіяй Пэрэс захаваў на ўсё жыцьцё: пазьней, ужо ў Ізраілі ён апублікаваў свае літаратурныя творы, асаблівым посьпехам карысталася напісаная ім пад жаночым псэўданімам сэрыя рэпартажаў «З дзёньніка жанчыны».

У 1931 Пэрэс-старэйшы эміграваў у Палестыну, хутка паправіў фінансавыя справы дзякуючы гандлю збожжам і ўвесну 1933 заклікаў да рэпатрыяцыі жонку з дзецьмі. У 1934 Шымон разам з маці і малодшым братам Гершонам прыбыў на гістарычную радзіму. У Тэль-Авіве Шымон скончыў прэстыжную гімназію «Бальфур», потым вучыўся ў працоўнай школе сельскагаспадарчага паселішча Бэн-Шэмен, дзе ў 1945 пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Соняй Гельман. Атрымаўшы дыплём, некалькі гадоў працаваў фэрмэрам у кібуцах Гева ў Ізрэельскай даліне і Алумот у Ніжняй Галілеі.

Як і шматлікія выхадцы з Вішнева, Шымон быў прыхільнікам сіянізму, таму пасьля прыбыцьця на радзіму стаў актывістам сіянісцкага рухі. У 19411944 — сакратар моладзевай арганізацыі левага толку «Ханаар хаавед веаломед» («Моладзь, якая працуе»). Неўзабаве стаў актыўным чальцом МАПАІ і ў 1946 удзельнічаў ад гэтай партыі ў працы 22-га зьезду Сусьветнага кангрэса сіяністаў. У 1947 паступіў на працу ў упраўленьне Хаганы, дзе пазнаёміўся з Давідам Бэн-Гурыёнам і Леві Эшкалем. Падчас войны за незалежнасьць Пэрэс стаў памочнікам генэральнага дырэктара міністэрствы абароны Ізраілю, адказваў за закупы ўзбраеньняў і набыцьцё экіпіяваньня і займаўся наборам вайскоўцаў, у 1948 году быў пераведзены на пасаду начальніка марскога аддзела міністэрства абароны.

[рэдагаваць] Пачатак палітычнай дзейнасьці

У 1949 прызначаны галавой дэлегацыі міністэрства абароны Ізраілю ў ЗША. Знаходзячыся на штатнай працы ў прадстаўніцтве, сумяшчаў яе з вучобай у школе сацыяльных дасьледаваньняў Нью-ёркскага ўнівэрсытэта і школе адміністрацыйнага кіраваньня Гарвардзкага ўнівэрсытэту. У 1952 Пэрэс быў прызначаны намесьнікам генэральнага дырэктара міністэрства абароны, а з 1953 па 1959 год быў генэральным дырэктарам гэтага ведамства. Знаходзячыся на пасадзе, правёў рэарганізацыю міністэрства, палепшыў ваенныя адносіны з Францыяй, здолеў падпарадкаваць міністэрскаму кантролю значную частку дзяржаўнага бюджэту, а паступова — і прамысловасьці краіны, якая стала выконваць шматлікія ваенныя замовы (напрыклад, стварэньне ізраільскай авіяцыйнай прамысловасьці шляхам рэарганізацыі навукова-дасьледчай працы ў ваеннай сфэры). Выступіў ініцыятарам стварэньня ізраільскага ядзернага праекту: значны яго ўнёсак у справу стварэньня ядзернага рэактару ў Дымоне і Нахабнік-Сорэке. Згуляў значную ролю ў плянаваньні Суэцкай кампаніі 1956 году. За гады службы ў міністэрстве абароны атрымаў рэпутацыю прагматычнага тэхнакрата.

У 1959 упершыню спрабуе сябе ў палітыцы: абраны дэпутатам Кнэсэту 4-га скліканьня як прадстаўнік МАПАІ і заняў пасаду намесьніка міністра абароны. На новай пасадзе ён працягваў прыкладаць высілкі для ажыцьцяўленьня прынцыпаў, пакладзеных ім у аснову дзейнасьці міністэрства ў бытнасьць яго генэральным дырэктарам: ператварыў навуковыя дасьледаваньні, разьвіцьцё вытворчасьці ў вобласьці абароны ў рычаг абнаўленьня грамадзянскай прамысловасьці Ізраілю, асабліва электроннай. Ён па-ранейшаму займаўся пашырэньнем закупаў узбраеньняў шляхам заключэньня мэтавых дамоў, якія пасьля палегчылі вытворчасьць новых відаў зброі. У ліпені 1965 з-за ўнутрыпартыйнага канфлікту ў МАПАІ выйшаў з партыі і разам з Бэн-Гурыёнам стварыў рух РаФІРэшымат паалей Ісраэль» — «Сьпіс працоўных Ізраілю»), дзе стаў генэральным сакратаром.

[рэдагаваць] Стваральнік Аводы і лідэр лейбарыстаў

Пасьля Шасьцідзённай вайны ў чэрвені 1967 рух Рафі разам з МАПАІ і «Ахдут ха-Аведа Аалей Цыон» аб’ядналіся ў Працоўную партыю Ізраілю — АводаПартыя працы»). Пэрэс быў абраны адным з двух яе сакратароў. У 1969 пасьля чарговых выбараў у Кнэсэт 7-га скліканьня ўвайшоў у склад ураду Голды Мэір. Часова быў прызначаны міністрам па справах уладкаваньня імігрантаў, затым займаў пасаду міністра без партфеля, адказнага за эканамічнае разьвіцьцё занятых тэрыторый, з верасьня 1970 стаў міністрам транспарту і камунікацый, а ў 1974 атрымаў пост міністра інфармацыі. На гэтых пастах ён распачаў крокі па ўдасканаленьні радыё- і тэлефонных ліній сувязі, падпісаў дамову аб далучэньні Ізраілю да сыстэм спадарожнікавай сувязі.

Пасьля Войны Суднага дня ў 1974 Пэрэс зноў вярнуўся ў міністэрства абароны ў якасьці главы ведамства. На гэты пост ён быў высунуты новым прэм’ер-міністрам Іцхакам Рабінам. Аднак пасьля супрацоўніцтва абодвух палітыкаў перарадзілася ў падспудную варожасьць і ўзаемную падазронасьць на глебе ўнутрыпартыйнага суперніцтва. Узьніклыя ўвесну 1976 году сэнсацыйныя матэрыялы аб акалічнасьцях вайны 1974 году і фінансавыя скандалы кінулі цень на самога прэм’ера, які быў змушаны саступіць абодвы пасты Пэрэсу. Атрымаўшы ва ўнутраным проціборстве з Рабінам верх, у красавіку 1977 Пэрэс заняў пасаду выканаўцы абавязкаў главы ўраду, стаў лідэрам Аводы і ўзначаліў сьпіс партыі да наступных выбараў. Аднак у траўні 1977 ізраільскія лейбарысты ўпершыню за 29 гадоў пацярпелі паразу на выбарах у Кнэсэт 9-га скліканьня. Пэрэс стаў лідэрам парлямэнцкай апазыцыі, сумяшчаючы гэтыя абавязкі з пастом намесьніка старшыні Сацінтэрну1978 году).

[рэдагаваць] Двойчы на чале ўраду

Пэрэс ізноў узначаліў сьпіс партыі Працы да выбараў 1981 году, але ізноў атрымаў (гэтым разам нечаканую) паразу і прабыў яшчэ 3 гады лідэрам парлямэнцкай апазыцыі. На фоне няўдач другога ўраду правацэнтрыстаў з Лікуду, Пэрэс і Авода былі фаварытамі на выбарах 1984 году, але нягледзячы на гэта, выбары скончыліся без відавочнай перамогі аднаго з блёкаў, і ўвосень 1984 Шымон Пэрэс стаў прэм'ер-міністарам ва ўрадзе нацыянальнага адзінства (14 верасьня 198420 кастрычніка 1986). Акрамя таго, да сьнежня 1984 ён займаў пасады міністра па пытаньнях рэлігіі і міністра ўнутраных справаў. За кароткі пэрыяд знаходжаньня на гэтых пастах ён дамогся вываду войскаў з Лівана і спрыяў унутрыпалітычнай стабілізацыі краіны. Наступныя два гады, паводле прынцыпу ратацыі ва ўрадзе нацыянальнага адзінства, Пэрэс займаў пасады віцэ-прэм’ера кааліцыйнага кабінэта — міністра замежных справаў (кастрычнік 1986сьнежань 1988). Ва ўрадзе Іцхака Шаміра (19881990) займаў пасты віцэ-прэм’ера і міністра фінансаў. У 1990, калі Лікуд тарпэдаваў магчымасьць пачаць перамовы з палестынцамі пры пасрэдніцтве ЗША, Пэрэс вывеў Аводу з урада і спрабаваў стварыць кааліцыю без Лікуду, але пацярпеў няўдачу. Як сьледзтва, у Партыі працы ізноў абвастрылася супрацьстаяньне Пэрэс — Рабін. Напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 1992 Пэрэс прайграў унутрыпартыйныя выбары Іцхаку Рабіну. Апанэнты ўнутры партый казалі:

«Пэрэс — выбітны дзеяч і палітык вялікага маштабу. Але ён няўдачлівы чалавек... пакуль ён застаецца на чале партыі, ёй не перамагчы... толькі адзін Рабін можа вярнуць Аводу да ўлады».

У чэрвені 1992 заняў пост міністра замежных справаў ва ўрадзе Рабіна. Прытрымліваўся палітыкі кампрамісаў: падчас яго знаходжаньня на пасадзе значна палепшыліся адносіны з арабскімі дзяржавамі. Выступіў як ідэоляг мірных перамоў з Арганізацыяй вызваленьня Палестыны, а таксама аўтар палітыкі «мір у абмен на тэрыторыі»; пры яго актыўным удзеле ў 1993 годзе былі заключаныя дамовы з палестынцамі і ў 1994 з Ярданіяй. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1994 за высілкі па дасягненьні міру і ўнёсак у мірнае ўрэгуляваньне на Блізкім Усходзе (сумесна з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам).

У лістападзе 1995 пасьля забойства прэм’ер-міністра Іцхака Рабіна Пэрэс ізноў ненадоўга ўзначаліў урад і міністэрства абароны (5 лістапада 199518 чэрвеня 1996); стаў кандыдатам ад Аводы на першых прамых усеагульных выбарах траўні 1996, якія зноў прайграў кандыдату ад Лікуда Біньяміну Нетаньяху. У чэрвені 1997 сышоў з паста лідэра Працоўнай партыі, перадаўшы яго Эхуду Бараку, але застаўся дэпутатам Кнэсэта, быў чальцом парлямэнцкага камітэта замежных справаў і абароны, а ў траўні 1999 гады ізноў быў абраны ў парлямэнт.

[рэдагаваць] Дзейнасьць пасьля прэм’ерства

У 19992000 займаў пост міністра рэгіянальнага супрацоўніцтва ва ўрадзе Барака. У 2001 пасьля адстаўкі апошняга быў абраны на пасаду лідэра Аводы, якую, аднак, праз год саступіў Біньяміну Бэн-Эліэзеру. З лютага 2001 займаў пасты віцэ-прэм’ера — міністра замежных справаў ва ўрадзе Шарона. У канцы 2002 Авода пакінула кааліцыю ў перадпачатку ўнутрыпартыйных выбараў, на якіх перамог Амрам Міцна. Пасьля чарговай паразы ў выбарах і адстаўкі Міцна ў траўні 2003 Шымон Пэрэс быў ізноў абраны лідэрам партыі. У студзені 2005, пасьля доўгіх унутрыпартыйных спрэчак, Авода ізноў увайшла ў кааліцыйны ўрад Шарона, цалкам падтрымаўшы рашэньне прэм’ер-міністра аб аднабаковым выхадзе Ізраілю з сэктары Газу; Пэрэсу жа ізноў дасталася пасада віцэ-прэм’ера. У лістападзе ён 2005 ізноў прайграў партыйныя выбары прафзьвязнаму дзеячу Аміру Перецу. Пасьля гэтага далучыўся да партыі Кадзіма і атрымаў у яе перадвыбарным сьпісе другое месца пасьля Эхуда Ольмэрта. У красавіку 2006 быў абраны дэпутатам Кнэсэту 17-га скліканьня. Ва ўрадзе Ольмэрта, сфармаваным да траўню 2006, займаў пасады віцэ-прэм’ера і міністра па разьвіцьці Негеву і Галілеі.

Разам з тым у Ізраілі за Пэрэсам замацаваўся імідж «палітыка, які ўвесь час прайграе», бо ў мінулым ён пяць разоў прайграваў на розных выбарах. Ён шматкроць пацвярджаў рэпутацыю «удачлівага няўдачніка» і меў крыўдную мянушку «вечна другога» з-за таго, што шмат раз страчваў магчымасьць заняць той або іншы дзяржаўны пост, але стала заставаўся ў вялікай палітыцы[2].

[рэдагаваць] Прэзыдэнт Ізраілю

Яшчэ ў 2000 годзе Пэрэса лічылі найболей верагодным кандыдатам у прэзыдэнты краіны, аднак на прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбыліся 31 ліпеня, ён саступіў кандыдату ад блёка Лікуд Машэ Кацаву, набраўшы толькі 57 галасоў выбарнікаў супраць 63 у суперніка. Пасьля таго як улетку 2006 году супраць апошняга былі высунутыя скандальныя абвінавачаньні, Пэрэса называлі яго магчымым пераемнікам у выпадку адстаўкі.

13 чэрвеня 2007 абраны прэзыдэнтам Ізраілю. Аднак у першым туры выбараў ён атрымаў 58 з 120 галясоў дэпутатаў Кнэсэту. Толькі ў другім туры, пасьля таго як Рэувен Рывлін з Лікуду і Колет Авіталь з Аводы зьнялі свае кандыдатуры і адмовіліся ад працягу барацьбы за пост главы дзяржавы, за Пэрэса, пакінутага адзіным кандыдатам, прагаласавалі 86 дэпутатаў Кнэсэту. Уступіў у пасаду 15 ліпеня (яго папярэднік Кацаў незадоўга да заканчэньня тэрміна паўнамоцтваў 29 чэрвеня падаў у адстаўку з-за ўзьніклага вакол яго сэксуальнага скандалу). Хоць прэзыдэнт Ізраілю — пасада сымбалічная, палітычная актыўнасьць і аўтарытэт Шымона Пэрэса могуць моцна падвысіць значнасьць паста кіраўніка дзяржавы падчас яго сямігадовага тэрміна[3].

Пасьля цырымоніі прынясеньня прысягі ў сваім звароце да парлямэнту ён заявіў аб неабходнасьці для Ізраілю гуляць міратворчую ролю. Прэзыдэнт ушанаваў памяць свайго куміра і настаўніка, першага прэм’ера Ізраілю Давіда Бэн-Гурыёна, назваўшы яго «найвялікшым габрэем, з усіх каго я ведаю». «Карыстаючыся выпадкам, хачу выказаць жаль у маім сэрцы з-за забойства Іцхака Рабіна», — успомніў Пэрэс яшчэ аднаго былога прэм’ера.

Палітычным крэда новага прэзыдэнта можна лічыць яго выказваньне, зробленае некалькі гадоў назад:

Кожны палітык павінен усведамляць суадносіны прагнозаў і рэальнасьці. Мяне лічаць аўтарам ідэі новага Блізкага Ўсходу. Прызнаю сябе «вінаватым». Я сапраўды мару аб новым Блізкім Усходзе, дзе ня будзе варожасьці паміж арабамі і габрэямі. Мяне звалі шарлатанам... [...] заяўлялі, што я гандлюю белымі сланамі. Сёньня мяне ўжо не цікавіць, што аба мне кажуць. Я ведаю сваю задачу і выканаю яе да канца. — заявіў тады Пэрэс[4].

[рэдагаваць] Пэрсанальныя дадзеныя

Пэрэс жанаты, у яго трое дзяцей і шэсьць унукаў (Міхаль, Надав, Ной, Асаф, Гaі, Ёэль). Дачка Пэрэса, прафэсар Цвія (Цыкі) Вальден, філёляг па адукацыі, займаецца выкладаньнем псыхалёгіі прамовы. Старэйшы сын Ёнатан (Ёні), аграном і вэтэрынар, заснаваў школу, дзе навучаюць і рыхтуюць сабак-павадыроў для сьляпых. Малодшы сын Нехамія (Хемі), быў лётчыкам, потым заняўся бізнэсам і стаў старшынём інвэстыцыйнага фонду Pitango. Галівудская акторка Лорен Бакалл (народж. Бецціі Джоан Перскі) — яго стрыечная сястра.

Пэрэс — аўтар шматлікіх палітычных артыкулаў і больш дзясятка кніг, шматлікія з якіх прысьвечаныя гісторыі араба-ізраільскіх адносін. Ён ужо выпусьціў цэлы кнігапіс:

Зьяўляецца аўтарам шматлікіх перакладаў твораў У.Набокава, Л. Талстоя, Альбэра Камю і Ж. Сартра. Акрамя літаратуры, да ліку яго захапленьняў можна аднесьці нямецкую філязофію, опэру і тэатар. Па сканчэньні вайны 1956 году ўзнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёну (Францыя).

20 лістапада 2008 года каралева Вялікабрытаніі Лізавета II ўвяла Шымона Пэрэса ў ганаровыя рыцары Вялікага крыжа. Пэрэсу быў уручаны ордэн Сьв. Міхала і Сьв. Георгія шостай ступені — вышэйшая ўзнагарода ў сыстэме брытанскіх ордэнаў, якую могуць атрымаць замежнікі.[5]

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Шымон Пэрэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах