Шырвінцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шырвінцкі раён
Širvintų rajono savivaldybė
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Статус раён
Уваходзіць у Віленскі павет
Адміністрацыйны цэнтар Шырвінты
Улучае 8 старостваў
Найбольшы горад Шырвінты
Кіраўнік Živilė Pinskuvienė[d][1]
Афіцыйныя мовы летувіская
Насельніцтва (2007)
19 369 (53-е месца)
Шчыльнасьць 21,8 чал./км²
Плошча 906 км² (42-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 108 ± 60 м[1]
Месцазнаходжаньне Шырвінцкага раёну
Шырвінцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2
Код ISO 3166-2 LT-47
Тэлефонны код +382
Паштовыя індэксы 19120[1]
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Шырвінцкі раён (па-летувіску: Širvintų rajono savivaldybė) — раён Летувы ў цэнтральнай частцы краіны. Раён знаходзіцца ў Віленскім павеце, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

У раёне знаходзіцца адзін горад (Шырвінты), 5 мястэчкаў (Багаславішкі, Гелворны, Кернава, Мусьнінкі, Зібалы), а так сама 483 населеныя пункты.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча раёну налічвае 906 км². Лясы займаюць каля 27,7% агульнай тэрыторыі раёну. Самымі вялікімі рэкамі Шырвінцкага раёну зьяўляюцца Вяльля, Шырвінта і Муса. Таксама ў раёне знаходзяцца 28 азёраў, самым вялікім зь якіх зьяўляецца Аліс (1,65 км²), а самым глыбокім Гелве (25 м).

  1. ^ а б в Širvintų rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)