Шыркаўскі сельсавет (Пастаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шы́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Шыркі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 траўня 1985 году створаны ў складзе Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці.

10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны рашэньнем Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў, населеныя пункты Бацьвінавічы, Вярэнькі, Ідаліна, Койры, Падаляны, Параскі, Пятроўшчына, Скураты, Труханкі, Фалевічы, Шабаны, Шусьціцкія, Юшкаўшчына, Якавічы, Ясева, Яськавічы перададзеныя ў склад Камайскага сельсавету, а населеныя пункты Аўласы, Дзеравянкі, Доўжа, Кашыцы, Ліпнікі, Макараўцы, Рамелькі, Салаўі, Сіманькі, Споры Вялікія, Шыркі, Яцавічы — у склад Юнькаўскага сельсавету[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]