Шэймус Коўлман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шэймус Колман»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шэймус Коўлман
Шэймус Коўлман
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 кастрычніка 1988 (25 гадоў)
Кілібэгз, Ірляндыя
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эвэртан
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008
2009—
2010
Слайга Ровэрз
Эвэртан
Блэкпул
55 (1)
106 (9)
9 (1)
Зборныя
2011— Зборная Ірляндыі па футболе Ірляндыя 20 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
1 сакавіка 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
15 лістапада 2013.

Шэ́ймус Ко́ўлман (па-ангельску: Séamus Coleman; 11 кастрычніка 1988, Кілібэгз, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, правы абаронца ці паўабаронца ангельскага клюбу «Эвэртан». Першапачаткова пачынаў гуляць у гэльскі футбол, аднак вырашыў стаць футбольным гульцом, выступаючы пэўны час за ірляндзкі клюб «Слайга Ровэрз» да пераезду ў ангельскі клюб «Эвэртан» у 2009 годзе.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Слайга Ровэрз»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова Шэймус быў гульцом у гэльскі футбол[1][2]. У хуткім часе Коўлман быў заўважаны скаўтамі клюбу «Слайга Ровэрз», клюбу эўрапейскага футболу[3]. У кастрычніку 2006 году гулец дэбютаваў у матчы чэмпіянату Ірляндыі ў гульне супраць «Дэры Сіці», выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Галоўны трэнэр «Слайга Ровэрз» Роб Макдональд ня вельмі высока ацэньваў Коўлмана як гульца, аднак ужо ў сакавіку 2007 году Макдональд сышоў з каманды[4]. Новы трэнэр Пол Кук, які прыступіў да працы ў тым жа месяцы, ускладваў на Шэймуса надзеі. Свой адзіны гол у нацыянальным чэмпіянаце Коўлман забіў у траўні 2008 году ў гульне супраць «Брэй Ўондэрэрз»[5].

«Эвэртан»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля рэкамэндацыі Ўілі Макстэя былому сябру па камандзе й галоўнаму трэнэру клюбу «Эвэртан» Дэйвіду Моесу, Коўлман быў падпісаны мэрсысайдцамі за £ 60,000 у студзені 2009 году, апярэдзіўшы «Іпсўіч Таўн», «Бірмінггэм Сіці» й «Сэлтык», які таксама мелі цікавасьць да гульца[6][7]. Дэбютаваў Шэймус ў матчы Лігі Эўропы супраць «Бэнфікі», дзе ангельцы трывалі паразу зь лікам 5:0[8].

У сакавіку 2010 году гулец быў арэндаваны клюбам «Блэкпул», спачатку на месяц, але потым тэрмін арэнды быў павялічаны да канца сэзону. Падчас знаходжаньня ў арэндзе Коўлман падоўжыў пагадненьне з «Эвэртанам», падпісаўшы кантракт на 4,5 гады[9].

Коўлман вярнуўся ў «Эвэртан» на наступны сэзон, адразу атрымаўшы месца ў складзе першых 11 гульцоў, выступаючы на правым флянзе паўабароны. Свой першы гол у Прэм’ер-лізе ірляндзкі паўабаронца правёў супраць сваёй былой каманды «Блэкпул» у лістападзе 2010 году.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шэймус гуляў за юнацкія й моладзевыя зборныя сваёй радзімы, прычым нярэдка зьяўляючыся капітанам каманды. Свой ​​першы выклік гулец атрымаў у нацыянальную зборную ў кастрычніку 2010 году[10], дэбютаваўшы за яе ў матчы супраць зборнай Ўэйлзу 8 лютага 2011 году, дзе ірляндцы балі мацней зь лікам 3:0. 29 траўня 2013 году Коўлман быў названы гульцом матчу ў сустрэчы супраць зборнай Ангельшчыны стадыёне Ўэмблі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шэймус Коўлмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў