Шэйн Лонг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шэйн Лонг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 студзеня 1987(1987-01-22)[1][2] (37 гадоў)
Рост 180 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005
2005—2011
2011—2014
2014
2014—2022
2021
2022—2023
Корк Сіці
Рэдынг
Ўэст Бромўіч Альбіён
Гал Сіці
Саўтгэмптан
Борнмут (арэнда)
Рэдынг
1 (0)
178 (46)
81 (19)
15 (4)
198 (28)
12 (2)
30 (1)
Зборныя
2007—2021 Ірляндыя 88 (17)

Шэйн Па́трык Лонг (па-ангельску: Shane Patrick Long; нарадзіўся 22 студзеня 1987 году, Гортнагу, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, нападнік. За час гульнявой кар’еры абараняў колеры нацыянальнай зборнай Ірляндыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дзяцінстве быў таленавітым гэрлерам, і ў складзе каманды «Тыпэрэры GAA» удзельнічаў у двух паўфіналах моладзевага чэмпіянату Ірляндыі па гэрлінгу.

Лонг быў заўважаны футбольным трэнэрам «Корк Сіці» Пэтам Доланам, і, з 1 ліпеня 2004 году Шэйн пачаў трэніравацца ў дублюючым складзе каманды. У асноўны склад трапіў да пачатку сэзона 2005 году, у сувязі з тым, што месца зрушанага з пасады Долана заняў Дэм’ен Рычардсан. Новы трэнэр заўважыў талент маладога нападніка й дазволіў яму дэбютаваць у чэмпіянаце Ірляндыі ў сакавіку 2005 году. У «Рэдынгу» Лонг выступаў з 2005 году. Першая ягоная гульня за ангельскі клюб адбылася 17 красавіка 2006 году ў хатнім матчы са «Сток Сіці» (3:1). У жніўні 2011 году Лонг падпісаў кантракт на 3 гады з клюбам «Ўэст Бромўіч Альбіён», дзе выступаў у кашулі з нумарам 9. Дэбютаваў за «драздоў» 14 жніўня 2011 году ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», дзе адразу ж забіў гол. 17 студзеня 2014 году Лонг падпісаў кантракт з клюбам «Гал Сіці» на тры з паловай гады, сума кантракту не была аб’яўлена[3]. Дэбютаваў за новы клюб 28 студзеня ў матчы з «Крыстал Пэлас», дзе гульцы «Галу» трывалі паразу зь лікам 1:0[4]. У сваім наступным матчы супраць «Тотэнгэму» 1 лютага Шэйн адкрыў лік гульні, якая скончылася ўнічыю 1:1.

Сэзон 2014—2015 гадоў пачаў разам з «Галам Сіці» ў матчах Лігі Эўропы, аднак 14 жніўня 2014 году было аб’яўлена пра пераход гульца ў табар «Саўтгэмптану», зь якім Шэйн падпісаў 4-гадовы кантракт. Лічыцца, што гулец павінен замяніць Рыкі Ламбэрта, які ў летку таго ж году далучыўся да складу «Лівэрпула».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаўшы гуляць за «Рэдынг» ў Ангельшчыне ў сэзоне 2005—2006 гадоў прыняў першы ўдзел у міжнародных матчах, патрапіўшы ў заяўку моладзевай зборнай Ірляндыі[5]. З-за траўмаў ягонага таварышча па «Рэдынгу» Кевіна Дойла й гульца «Сандэрлэнду» Стывэна Эліёта[6], Лонг атрымаў шанец выступіць у складзе асноўнай зборнай. Дэбют адбыўся 7 лютага 2007 году ў матчы супраць зборнай Сан-Марына (2:1)[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в SHANE LONG // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. ^ а б в Shane Long // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  3. ^ Long Signs For The Tigers. Hull City AFC.
  4. ^ Crystal Palace Hull. BBC Sport
  5. ^ Republic of Ireland: Under 19 - Squad Profile. Футбольная асацыяцыя Ірляндыі
  6. ^ Long ready to make Republic debut. BBC Sport
  7. ^ San Marino 1-2 Rep of Ireland. BBC Sport

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]