Шэльф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

     Глябальны кантынэнтальны шэльф

Шэльф (па-ангельску: shelf) — выраўненная вобласьць падводнай ўскраіны матэрыка, якая прымыкае да сушы і характарызуецца агульнай з ёй геалягічнай будовай.

Межамі шэльфа зьяўляюцца бераг мора або акіяна і так званая броўка (рэзкі перагін паверхні марскога дна — пераход да матэрыковага схілу). Глыбіня над броўкай звычайна складае 100—200 мэтраў (але ў некаторых выпадках можа дасягаць 500—1500 м, напрыклад, у паўднёвай частцы Ахоцкага мора або броўка Новазэляндзкага шэльфа).

Агульная плошча шэльфаў складае каля 32 мільёнаў км ². Найбольш шырокі шэльф ў поўначпаўночнай ўскраіны Эўразіі, дзе яго шырыня дасягае 1,5 тыс. кілямэтраў, а таксама ў Бэрынгавым моры, Гудзонавым заліве, Паўднёва-Кітайскім моры, ля паўночнага ўзьбярэжжа Аўстраліі.