Шэньчжэньскі мэтрапалітэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Шэньчжэньскі мэтрапалітэн (па-кітайску: 深圳地铁) — мэтро ў горадзе Шэньчжэнь у кітайскай правінцыі Гуандун. Пабудавана ў 1999 годзе, уведзена ў эксплюатацыю 28 сьнежня 2004 году. Шэньчжэн стаў шостым горадам Кітая з мэтрапалітэнам пасьля Пэкіна, Ганконга, Цяньцзіня, Шанхая і Гуанчжоў. Перавозкі пасажыраў ажыцьцяўляюцца пакуль што па дзьвюх лініях: першай і чацьвертай. Агульная працягласьць дзеючых лініяў Шэньчжэньскага мэтрапалітэну — 21.866 мэтраў, усяго гарадзкі пасажырапаток абслугоўваюць 19 перасадачных станцыяў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Шэньчжэньскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў