Шэрбрук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шэрбрук
Sherbrooke
Шэрбрук
Blason ville ca Sherbrooke (Québec).svg
Герб Шэрбруку
Правінцыя: Квэбэк
Рэгіён: Эстры
Плошча: 367,10 км²
Насельніцтва: 154 601[1] (2011)
Часавы пас:
• летні час:
UTC-5
UTC-4
Паштовы індэкс: J1E—J1R
Геаграфічныя каардынаты: 45°24′ пн. ш. 71°54′ з. д. / 45.4° пн. ш. 71.9° з. д. / 45.4; -71.9Каардынаты: 45°24′ пн. ш. 71°54′ з. д. / 45.4° пн. ш. 71.9° з. д. / 45.4; -71.9
Шэрбрук на мапе Канады
Шэрбрук
Шэрбрук
Шэрбрук
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.ville.sherbrooke.qc.ca/

Шэрбрук (па-француску: Sherbrooke) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, сталіца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Эстры ў гісторыка-культурным рэгіёне Ўсходнія Кантоны. Насельніцтва горада складае больш за 154 тысяч жыхароў (2011). Горад разьмешчаны ў 150 км на ўсход ад Манрэаля і ў 50 км на поўнач ад мяжы з ЗША. Шэрбрук зьяўляецца асноўным эканамічным, палітычным, культурным і інстытуцыянальным цэнтрам свайго рэгіёну.

Шэрбрук зьяўляецца важным цэнтрам ўнівэрсытэтскага жыцьця, маючы восемь адукацыяйных установаў, дзе навучаюцца 40 тысяч студэнтаў і працуе каля 11 тысячаў чалавек, 3 700 зь якіх зьяўляюцца прафэсарамі, выкладчыкамі й дасьледчыкамі[2]. Прамы эканамічны прыбытак адукацыйныай дзейнасьці перавышае 1 млрд даляраў[2]. Доля студэнтаў складае 10,32 чалавекі на 100 жыхароў. Прапарцыйна насельніцтву гораду, Шэрбрук мае самую вялікую канцэнтрацыю студэнтаў у Квэбэку[3].

Горад названы ў гонар Джона Коўп Шэрбрука — генэрал-губэрнатара Канады ў пачатку XIX стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя Эстры й Шэрбруку доўгі час была заселеная індзейскімі плямёнамі іракезаў і алганкінаў. У ходзе францускай калянізацыі Канады XVIIXVIII стагодзьдзяў, даліны рэкаў Сьвятога Ляўрэнція й ягоных прытокаў, у прыватнасьці ракі Сьвятога Францыска, увайшлі ў склад францускіх каляніяльных уладаньняў, якія атрымалі назву Новая Францыя. Нягледзячы на ​​сваю тэрытарыяльную прыналежнасьць, рэгіён, які пасьля стаў Усходнімі Кантонамі, ня быў заселены францускімі каляністамі й заставаўся пакрытым лясамі, у якіх вандравалі нешматлікія індзейскія плямёны.

Брытанская акупацыя, якая зьмяніла францускі рэжым у 1760-х гадох, у першыя дзесяцігодзьдзі ніяк не адбілася на жыцьці рэгіёну — ён працягваў заставацца незасвоеным і бязьлюдным, хоць не так далёка — у даліне ракі Сьвятога Ляўрэнція, працягвалі захоўвацца агмені франкаканадзкага гаспадараньня, якія засталіся на месцы былых сеньёраў-надзелаў мясцовай шляхты. Сытуацыя зьмянілася толькі пасьля амэрыканскай Вайны за незалежнасьць, што завяршылася ў 1783 годзе, пасьля чаго групы прабрытанскі настроеных ляялістаў вырашылі перасяліцца на тэрыторыю Канады, па-ранейшаму падкантрольную рэжыму.

Брытанскі ўрад усяляк заахвочваў англамоўных перасяленцаў, у тым ліку з самой Вялікабрытаніі, з мэтай заваяваць і канчаткова асыміляваць франкаканадцаў.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шэрбрук зьяўляецца буйным чыгуначным вузлом. Таксама гэта некалі быў буйны цэнтар тэкстыльнай і трыкатажнай прамысловасьці. Вытворчасьць чыгуначнага рухомага складу, абсталяваньня для горназдабыўной і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці. У 2007 годзе канадзкі часопіс Canadian Business Magazine паставіў Шэрбрук на першае месца сярод гарадоў Канады са спрыяльнымі ўмовамі вядзеньня бізнэсу.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе разьмешчаны франкафонны Шэрбрускі ўнівэрсытэт, і з моманту зьліцьця зь Ленаксьвілем у 2002 годзе — англамоўны Бішопскі ўнівэрсытэт.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ "Census Profile — Sherbrooke, Ville". 2011 census. Statistics Canada
  2. ^ а б "Home: Pôle universitaire de Sherbrooke — Université de Sherbrooke". Sherbrooke, QC: Université de Sherbrooke.
  3. ^ "Proportion d'étudiants à Sherbrooke". Ville de Sherbrooke

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шэрбруксховішча мультымэдыйных матэрыялаў